асна́ч, ‑а, м.

Уст. Працаўнік на сплаве лесу; плытагон. Дзьме вецер у твар аснача маладога... Удалеч імкнецца Дзвіна. Зарыцкі. Каля кроснаў — ткачы, На плытах — асначы, На палях за плугамі — аратыя. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Мерзнуць, калець, стыць. Залеюць рукі на халодным ветры. □ Чатыры гады Залеў я на вёрстах дарог, Гарэлі сады, І дым іх на сэрца мне лёг. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́кра,

1. Прысл. да мокры.

2. безас. у знач. вык. Вільготна, сыра. На дварэ было мокра і зябка. Лобан. На поплаве было мокра, сцежка вілася на ім слізкая і вільготная. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажыўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм. Жывіцца чым‑н. Па-ранейшаму на поле нашай вёскі, на загоны бульбы, як на свае, выходзяць сабе пажыўляцца дзікі, і ніхто гэтаму не дзівіцца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спілаваць усё, многае. Вось яны прыгажуны кедры на... сасонках! Нібыта які чараўнік паспілоўваў сасонкі на паўметра ад зямлі, а тады пастаўляў на іх кедры. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжым, ‑лежыце; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава, звычайна апіраючыся на што‑н. На яго месцы ў крэсле сядзеў Караба, а на канапе паўляжаў.. Лапшоў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ша, ‑ы, ж.

Месца, дзе пасецца жывёла; выпас. Аднекуль данеслася звонкае лясканне пугі пастуха, які збіраў па вёсцы кароў на пашу. Хадкевіч. Наступіла вясна, жывёла выйшла на пашу, на лугі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́рашыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Прыняць другое рашэнне. Перавырашыць пытанне. □ Атрад ехаў на адну з будоўляў, але недзе перавырашылі і накіравалі на лесараспрацоўкі, дзе нарыхтоўвалі драўніну на тую будоўлю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахля́біна, ‑ы, ж.

Разм. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі. На палях.. запелі раўчукі, талай вадой напаўняліся перахлябіны, канавы на ўзбочыне шляху. Навуменка. // Пераходнае патанчэнне на чым‑н. Перахлябіна ў паясніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Суцэльнае шво на паверхні тканіны, скуры і пад. Марыя шыла — вяла дробненькую строчку на рубчыку, Платон глядзеў на яе прыгожыя рукі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)