піць несов., в разн. знач. пить;
п. чай — пить чай;
п. за што-не́будзь (за каго́-не́будзь) — пить за что́-л. (за кого́-л.);
◊ п. кроў — пить кровь;
як п. даць — как пить дать;
п. (на) брударша́фт — пить (на) брудерша́фт;
ва́шымі б ву́снамі ды мёд п. — погов. ва́шими бы уста́ми да мёд пить
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прастая́ць сов., в разн. знач. простоя́ть;
гэ́ты дом до́ўга ~таі́ць — э́тот дом до́лго простои́т;
до́брае надво́р’е ~тая́ла два ты́дні — хоро́шая пого́да простоя́ла две неде́ли;
цягні́к ~тая́ў на раз’е́здзе дзве гадзі́ны — по́езд простоя́л на разъе́зде два часа́;
чака́ючы трамва́я, ~тая́ў паўгадзі́ны — ожида́я трамва́я, простоя́л полчаса́;
стано́к ~тая́ў цэ́лую зме́ну — стано́к простоя́л це́лую сме́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скрэ́бці несов.
1. скрести́, скобли́ть;
с. падло́гу — скрести́ (скобли́ть) пол;
2. (морковь и т.п.) чи́стить, очища́ть;
с. бу́льбу — чи́стить карто́фель;
3. (чем-л. тонким, острым) скрести́, цара́пать;
с. но́гцямі — скрести́ (цара́пать) ногтя́ми;
4. (скребя, производить шум) скрести́сь, цара́паться;
5. безл., перен. скрести́;
◊ на сэ́рцы (душы́) ко́шкі скрабу́ць — на се́рдце (душе́) ко́шки скребу́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
схілі́ць сов.
1. (нагнуть) склони́ть, наклони́ть;
с. галаву́ — склони́ть го́лову;
2. перен. (да чаго) склони́ть (к чему); привле́чь;
с. да ўцёкаў — склони́ть к побе́гу;
с. на свой бок — склони́ть на свою́ сто́рону;
◊ с. галаву — (перад кім, чым) склони́ть го́лову (перед кем, чем);
с. кале́ні — (перад кім, чым) преклони́ть коле́ни (перед кем, чем)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ужы́ць I сов. смочь жить, ужи́ться;
хі́ба тут ужыве́ш? — ра́зве тут смо́жешь ужи́ться?;
там ніхто́ не ўжыве́ — там никто́ не смо́жет жить
ужы́ць II сов. употреби́ть, испо́льзовать; примени́ть;
у. но́вы ме́тад — употреби́ть (испо́льзовать) но́вый ме́тод;
я не ве́даў, на што ўжыць гро́шы — я не знал, на что употреби́ть де́ньги;
у. вы́раз — употреби́ть выраже́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шавялі́цца несов.
1. шевели́ться;
лі́сце на дрэ́вах шаве́ліцца — листва́ на дере́вьях шеве́лится;
2. (суетливо передвигаться) копоши́ться;
у мура́шніку шаве́ляцца мура́шкі — в мураве́йнике копоша́тся муравьи́;
3. перен. (проявлять активность) приходи́ть в движе́ние; начина́ть де́йствовать; шевели́ться;
наро́д шаве́ліцца — наро́д прихо́дит в движе́ние;
4. перен. (появляться) шевели́ться;
у душы́ шаве́ляцца сумне́нні — в душе́ шевеля́тся сомне́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́рхам, прысл.
1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.
2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.
•••
Верхам сесці на каго гл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы. Катаць на машыне. Катаць на веласіпедзе. □ Бацька, стары неапалітанскі рыбак, меў лодку, на якой не столькі рыбачыў, колькі катаў на ўзмор’і турыстаў. Лынькоў.
2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў. На гэтай дарожцы бабулі чамусьці любяць катаць каляскі з дзецьмі. Шамякін. [Юрка] доўга цешыўся сваім возікам, катаў яго па двары, пакуль не выйшла з хаты маці. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.
1. Аказацца пераключаным (гл. пераключыць у 1 знач.).
2. Перайсці на іншы від працы, змяніць галіну сваёй дзейнасці, пачаць дзейнічаць іначай. Цяпер уся рыбаводная брыгада пераключыцца на сажалкі, бо пара ўжо звярнуць на іх увагу. Чарнышэвіч. І зараз жа хлопцы пераключыліся на бадзёры тон. Карпюк.
3. перан. Накіраваць сваю ўвагу, думкі і пад. на што‑н. іншае. Як толькі маці выйшла, думкі Міколы пераключыліся на калгасныя справы. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́зба, ‑ы, ж.
Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу. Сабаленка. Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган. Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)