нарадзіць, радзіць, спарадзіць; прывесці, вывесці, прынесці (разм.) / нейкую колькасць: навесці □ прынесці на свет, пусціць на свет

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

назно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Знесці ў адно месца вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Людзі самі назносілі ў хаты навасельцаў усякага частавання і спраўлялі гэты дзень, як свята. Краўчанка. Парабкі ад сваіх небагатых набыткаў назносілі маладым гару падарункаў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Набраць, узяць з сабою вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.

2. Набыць, накупляць многа чаго‑н. Панабіраць матэрыі ў магазіне. □ Быў добры ўраджай на жалуды. Панабіралі людзі іх тады хто колькі мог. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Адліць нейкую колькасць чаго‑н. з усёй або значнай колькасці пасуды. Паадліваць малака з усіх бітонаў.

2. каго. Адліваючы вадой, прывесці ў прытомнасць усіх, многіх.

3. што. Вырабіць ліццём усё, многае. Паадліваць дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., чаго.

1. Малоцячы, здабыць у нейкай колькасці. Намалаціць збожжа. Намалаціць цэнтнер грэчкі.

2. перан. Разм. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго‑н. Намалаціць талерак. // Забіць у вялікай колькасці. Намалаціць ворагаў.

3. перан. Разм. Хутка нагаварыць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., чаго.

1. Размалоць нейкую колькасць чаго‑н. Намалоць мех пшаніцы. Намалоць мукі.

2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць многа лішняга, пустога; набалбатаць. [Клемс:] — Вось намалола, каб табе язык прысох! І чаго ты толькі бурчыш? Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. што і чаго. Разм. Праліць нейкую колькасць слёз. Ад прыгону-гора, ад паноў, ад катаў слёз стаяла мора, што мужык наплакаў. Машара.

2. што. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

•••

(Як) кот наплакаў гл. кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Стругаючы, нарыхтаваць якую‑н. колькасць. Настругаць яловых планак.

2. Нарэзаць дробнымі кавалкамі (пра бульбу і пад.).

3. і без дап. Разм. Стругаючы, насмеціць. [Міхась:] — Заходзьце, калі ласка, у чыстую палавіну. Тут я настругаў. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Уваткнуць куды‑н. або ў што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Моладзь наўтыкала вярбовых калоў, і ўраслі яны ў зямлю, распусцілі вецце. Чарнышэвіч. Апрануў [Сцяпан] на сябе чырвоны жупан, у шапку наўтыкаў бліскучых птушыных пер’яў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)