Пацуга́цца ’пагушкацца’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да цугайкі ’арэлі’ (там жа). Утварэнне, аналагічнае да драг. гбидашка, гойдалка ’тс’ — погойдатися. Прэфікс па- < прасл. po‑ са значэннем меры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паша́рпаць вільн. ’паскубсці (пер’е)’, ваўк., швянч. ’падраць’, шчуч. ’пакусаць’ (Сл. ПЗБ). З польск. poszarpać ’раздзіраць адно за адным’, ’рваць’, ’тармашыць’ (Мацкевіч, там жа, 3, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прапуска́ць ’праводзіць’, ’распускаць’ (Сл. ПЗБ; LKK, 30). Паводле Грынавяцкене (там жа), семантычная інавацыя пад уплывам літ. palydė́ti ’праводзіць’ (< lydė́ti ’тс’), praléisti ’прапускаць’ (< léisti ’пускаць, таяць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́шкаць ’грымець, бразгатаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. pyškėti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа); аднак параўн. таксама пышкаць ’пыхкаць, шумець; пускаць’, што мае іншаславянскія паралелі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздзяндзю́ліваць, раздзяндзю́рываць ’павольна нудна размаўляць’ (Юрч. СНЛ), дзюндзю́ля, дзюндзю́ра, дзю́ндзя ’балбатня’ (там жа). Гукаперайманне, параўн. укр. дзидзиґати, дзиндзиґати ’размаўляць па-габрэйску’ (Смаль-Стоцкі, Приміт., 155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скос ‘валок скошанай травы’ (ТС), ‘пакошаны луг’ (крыч., ДАБМ, камент., 856), ско́ша ‘тс’ (лельч., там жа), ско́скі ‘апошні дзень касьбы’ (Варл.). Ад скасіць (гл. касіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снаўдулі́, снаўда́лі, снаўдэ́лі ‘агаткі, Antennaria Gaertn.’ (брасл., швянч., ігн., Сл. ПЗБ). З літ. snaudãlės ‘тс’, ад snausti ‘драмаць’, параўн. ад іх спаць хочацца (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́лап (сто́лоп) ‘асталоп’ (латг., Карскі, 1, 257). Карскі (там жа) выводзіць з *stъlp‑ (гл. стоўп) з другім поўнагалоссем. Параўн. стало́п ‘слуп’ (латг., Сл. ПЗБ), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бада́й,
Разм.
1. часціца. Ужываецца для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёну. А бадай ты прапаў! □ Пан, разгневаны, нязграбна На тапчан прылёг і стогне: — А бадай вас, бабы, вогнік! Бажко. / у безас. ужыв. [Крукаў:] — Выходжу на двор — бацюхны мае: тая ж каўзота! А бадай ты згарэла! Васілёнак. / у спалучэнні з узмацняльнай часціцай «жа». Стаіць човен вады повен, Бадай жа ён да пахіснуўся... З нар.
2. пабочн. Выказвае дапушчэнне якой‑н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым‑н. Няма, бадай, па багаццю ўбораў прыгажэй пары года, чым восень. Ігнаценка. Бадай, нідзе так праўдзіва не гучыць народная прымаўка «Якое жыццё — такія песні», як у сяле Азершчына. Мяжэвіч.
3. прысл. Амаль. Такія корчмы-станцыі Мінскі тракт меў бадай праз кожныя дзесяць кіламетраў. Бядуля. На процілеглым канцы [вёскі], бадай ля самай шашы, рыпае гармонік, глуха бухае бубен. Навуменка.
•••
Бадай ці не... — падобна на тое, што.
Бадай што — а) (пабочн.) магчыма што, відаць што. [Радзевіч:] — Бадай што, я згодзен з вамі. Дуброўскі; б) амаль, амаль што. Дзень бадай што ўжо канчаўся. Чорны. Так прайшоў .. [Віктар] бадай што паўдарогі. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вячэ́р ’вячэра’ (Касп.). Відавочна, «аднаўленне» формы м. р., магчыма, па аналогіі да вядомага на той жа тэрыторыі слова ужын. Параўн. да апошняга рус. дыял. ужина ’вячэра’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)