Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыз ’дробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauch ’густы дым’, англ. smoke ’дым’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашпэ́ціць ’сцягнуць, паморшчыць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да па- і шпэціць ’рабіць непрыгожым, брыдкім’ < польск. szpecić ’псаваць выгляд, брыдзіць’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 498), (o)szpacić < HHM. Spath (Брукнер, 553). Махэк₂ (620) жа звязвае чэш. špatny (з першасным значэннем ’слабы’) паходжаннем з літ. pešti, pentii ’знясільвацца, стамляцца’, да якога дадавалася ўзмацняльная прыстаўка s-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўмі́ць ’падумаць, уцяміць, зразумець’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.). Да па (< прасл. po‑) і ⁺уміць < ⁺ум ’розум’ < прасл. итъy роднаснага з літ. aumuö ’розум’, усх.-літ. aumenis ’памяць’, отепа, отупе, omenis ’свядомасць, пачуццё’ < і.-е. *ай‑ (гэты корань і ў прасл. aviti sę > (зʼ)явіцца, ихо > вуха) (Фасмер, 4, 161; Скок, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цка ’удар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск. placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш. plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́геладзь ’імжа’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, можна суаднесці з джолыдь (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ожеледица ’галалёдзіца’, рус. ожеледь ’тс’, ’наледзь на дрэвах’, гледзьі глюдь ’галалёдзіца’, поглездка ’галалёдзіца; коўзанне па лёдзе’ (гл. гладкі). Мог адбыцца перанос значэння з выніку на прычыну: наледзь на дрэвах ці галалёдзіца часта з’яўляюцца пасля адлігі з імжой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўжык1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́сту́пка ’падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., ЛА, 4, Бяльк.), пры́сту́пкі, прісту́пкі, прусту́пкі ’ганак; ступенькі перад парогам’ (Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Рус. дыял. присту́пка ’падстаўка, падножка, каб узлезці на печ’, ’лесвічка’; ’ганак’; укр. присту́пки ’прыступкі лесвіцы, ганка’. Утварэнне з суф. ‑к‑ ад прыступі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузы́рнік ’расліна мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (віл., Кіс.); параўн. укр. пузырник ’расліна Colutea arbonencens L.’, рус. пузырник ’пухірнік, расліна Cucubalus L.’ Да пузыр j, назва ўзнікла ад пеністых пухіроў, што ўзнікаюць пры расціранні расліны ў вадзе. Па знешняму выгляду (наяўнасць уздуццяў — пухіроў) тлумачаць украінскія і рускія назвы раслін, параўн. ЕСУМ, 4, 628.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ргаць ’скакаць’ (Жд. 2), параўн. рус. прыгать ’тс’. Нельга аддзяліць ад пыркаць ’падлятаць, скакаць’, пырхаць ’тс’, гл. пыр2, і іншых блізкіх па семантыцы слоў, што маюць у аснове гукапераймальнае *рг‑ з рознымі пашыральнікамі асновы (‑g‑, ‑k‑, ‑х‑і пад.). Параўн. Копечны, Зб. Младэнаву, 373; пра роднасныя формы гл. Фасмер, 3, 390–391.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабі́нка1 ’расліна сінюха блакітная, Polemonium coeruleum’ (смал., Кіс.), ’расліна спірэя, дуброўка, Spiraea’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рабі́на (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве лістоў і суквеццяў раслін.

Рабі́нка2 ’гатунак бульбы’ (Мат. Гом.). Вытворнае ад рабіна (гл.) з-за падабенства лістоў або ад рабы (гл.) з-за пярэстасці ці васпаватасці клубняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)