натуралісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да натуралізму. Натуралістычны напрамак у жывапісе.
2. Які характарызуецца ўвагай да бытавых дэталей, імкненнем да фатаграфічнага капіравання рэчаіснасці без абагульнення таго, што паказваецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несамасто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае пад уплывам чужой волі; пазбаўлены самастойнасці. Несамастойны чалавек. □ — А ты не перакручвай, не адцягвай ад сябе ўвагі! — умяшаўся Грушэўскі, які ведаў несамастойны характар Колі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэды́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крэдыту (у 1 і 3 знач.). Крэдытная аперацыя. // Які ажыццяўляе аперацыі па выдачы крэдытаў (у 3 знач.). Крэдытная ўстанова.
•••
Крэдытны білет гл. білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кубі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму куба 1 (у 1 знач.). Кубічны будынак.
2. Які мае адносіны да куба 1 (у 2 знач.). Кубічны корань.
•••
Кубічныя меры гл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лесапі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для распілоўкі лесу (у 2 знач.). Лесапільная машына. Лесапільны станок. // Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў. Лесапільны завод. Лесапільная прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лістапа́даўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лістапада (у 1 знач.). Над вёскай, над сялом апускаецца ціхі лістападаўскі вечар, залоцячы прамёрзлыя шыбы акон. Лынькоў. // Які адбываецца ў лістападзе. Лістападаўскія падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымірэ́нчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які садзейнічае прымірэнню, выказвае згоду. Прымірэнчы тон. □ Дзед Пранук сустракаў .. [Палашку] прымірэнчай рэплікай: — Вось і скварку з’ямо. Лынькоў.
2. Які мае адносіны да прымірэнца, прымірэнства. Прымірэнчыя настроі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэду́ктар, ‑а, м.
1. Механізм, які служыць для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога (зубчастая, чарвячная перадача).
2. Прыбор, які служыць для зніжэння ціску вадкасці, газу ў сістэме рухавікоў.
[Ад лац. reductor — адводчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самахо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які рухаецца сваёй цягай. Самаходны кран. □ Далёка разносіцца па абуджаных прасторах гул трактароў і самаходных камбайнаў. Пальчэўскі.
2. Які мае на ўзбраенні самаходныя гарматы. Самаходны полк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́пальшчык, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае строп 1 (у 2 знач.). Затаіў Жорка крыўду на свайго стропальшчыка Роберта. Ну, напарніка свайго, які стаіць унізе і чапляе на кран грузы. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)