шапава́л, ‑а, м.
Уст. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў — Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды. Гаўрусёў. // Рабочы, які працуе на шапавальнай машыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штогадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца, бывае, праводзіцца і пад. кожную гадзіну. Штогадзінныя пробы металу. Штогадзіннае вымярэнне тэмпературы вады ў моры.
2. Які бывае вельмі часта; пастаянны. Штогадзінная небяспека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́завы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да газу 1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. // Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турбіна. Газавая пліта.
2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.
•••
Газавае рэзанне гл. рэзанне.
Газавая гангрэна гл. гангрэна.
Газавая зварка — тое, што і газазварка.
га́завы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да газу 2. // Зроблены з газу 2. Газавая хустка.
га́завы 3, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. // Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліне́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лініі (у 1 знач.). Лінейная геаметрыя.
2. Які мае выгляд лініі, складаецца з ліній. Лінейны арнамент.
3. Прызначаны для абслугоўвання лініі сувязі ці шляхоў зносін. Лінейны дыспетчар. Лінейны манцёр.
4. Уст. Які складае аснову баявых злучэнняў арміі; рэгулярны. Лінейныя войскі. // Які складае аснову баявых злучэнняў флоту. Лінейны крэйсер.
5. у знач. наз. ліне́йны, ‑ага, м. Салдат, які пасылаецца ў час парадаў для ўказання лініі і напрамку пастраення і ўрачыстага марту войск.
•••
Лінейная скорасць (спец.) гл. скорасць.
Лінейны карабель гл. карабель.
Лінейныя меры гл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалёкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі. Пры карчме была крама і шынок, у які гарэлку прывозілі вочкамі з недалёкага бровара. Бядуля. Злева ад нас памалу заціхаў бой, а начную цемрадзь спакваля разганялі водсветы недалёкага пажару. Дзенісевіч. // Які мае невялікую працягласць; кароткі. Дарога была недалёкая: сем вёрст. Чарнышэвіч.
2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыйдзе неўзабаве. У недалёкім мінулым. □ Быў шэры дзень, ужо напоўнены подыхам недалёкай зімы. Пестрак.
3. Разумова абмежаваны; някемлівы. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее чытаць і пісаць. Каліна быў зусім непісьменны: не ўмеў ні чытаць, ні пісаць. Няхай. [Маці] амаль што зусім непісьменная, але вельмі любіць, калі хто чытае ўголас. Брыль. // Які піша і гаворыць з граматычнымі памылкамі. Непісьменны вучань. // перан. Які не мае адпаведных ведаў у якой‑н. галіне, недасведчаны ў чым‑н. Непісьменны рэцэнзент.
2. Які мае (арфаграфічныя, стылістычныя і пад.) памылкі. Непісьменнае сачыненне. // Які выкананы без належнага ведання справы. Непісьменны чарцёж.
3. у знач. наз. непісьме́нны, ‑ага, м.; непісьме́нная, ‑ай, ж. Мужчына, жанчына, якія не ўмеюць чытаць і пісаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматзна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго‑, што‑н. Шматзначная падзея. □ Усё, што датычыла Іры, было для мяне тады шматзначнае, напоўненае незвычайным сэнсам. Марціновіч.
2. Які робіць намёк на што‑н. важнае; які пра многае гаворыць. Надзя.. не вытрымлівала шматзначнага і ў той жа час іранічнага позірку бацькі. Лынькоў. Кірэй з нейкай шматзначнай усмешкай засаджвае цыгарэту ў грудную кішэньку Антосевага пінжака. Дамашэвіч.
3. У матэматыцы — які складаецца з многіх лічбавых знакаў. Шматзначная лічба.
4. У мовазнаўстве — які мае многа значэнняў. Шматзначнае слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штармавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да шторму; які з’яўляецца штормам. Штармавы вецер. □ — Званілі ад аператыўнага. Давалі штармавое папярэджанне, — нясмела зазначыў Цвёрдахвалаў. Алешка. // Такі, які бывае ў час шторму. Штармавое надвор’е. □ Апошнія паўгода ішлі бурна і імкліва. Яны нагадвалі штармавы акіян, які бушаваў вакол. Ракітны. // Які выкарыстоўваецца ў час шторму, служыць для барацьбы са штормам. Туга нацягцутыя штармавыя канаты на прамдэку, на ўнутраных лесвіцах пагойдвалася ў такт шалёнай калыханцы. Лынькоў. // Для якога ўласцівы частыя штормы. Ды не меркнуць паўночныя зоры, Караблі не мяняюць свой шлях, Штармавое Балтыйскае мора, На тваіх багатырскіх грудзях. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́гваздка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы, або такое прыстасаванне для замацавання якой-н. дэталі.
2. перан. Перашкода, замінка.
Дык вось у чым з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запаве́тны, -ая, -ае.
1. Дарагі для каго-н., задушэўны
Запаветная мара.
Запаветныя думкі.
2. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца.
З. куточак.
З. талісман.
3. Звязаны з наказам, тайнай умовай.
Запаветнае слова.
|| наз. запаве́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)