напрыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак.

1. каго. Прывесці, даставіць у вялікай колькасці. Напрыводзіць гасцей.

2. чаго. Прывесці, паведаміць для падмацавання свайго меркавання значную колькасць чаго‑н. Напрыводзіць прыкладаў. Напрыводзіць цытат.

3. каго. Разм. Нарадзіць у вялікай колькасці (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Скінуць пэўную колькасць чаго‑н. Наскідаць камення. □ Паліва на беразе поўна. Веснавая вада пакінула тут трэскі, карчэўе, кавалкі дошак і нават ладныя паленцы.. Можа за якіх дзесяць мінут мы наскідалі цэлую груду. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недалі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. недаліваць — недаліць.

2. Колькасць якой‑н. вадкасці, якой не хапае да патрэбнай меры. Недаліў бензіну да трох літраў.

3. Спец. Няпоўная заліўка ліцейнай формы металам, у выніку чаго атрымліваюцца дэфекты ліцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сканцэнтрава́насць, ‑і, ж.

Вялікая колькасць, канцэнтрацыя каго‑, чаго‑н. у адным месцы. Сканцэнтраванасць войск на граніцы. // перан. Накіраванасць на адзін які‑н. прадмет; сабранасць (думак, увагі і пад.). Работа думкі патрабуе вялікай сканцэнтраванасці ўсёй увагі і эмацыянальнай свабоды. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удо́й, ‑ю, м.

Колькасць малака, надоенага за адзін раз або за які‑н. перыяд часу. Ранішні ўдой. Сутачны ўдой. Радавы ўдой. □ [Вера] прынесла з пограба ўчарашні дзённы і вячэрні ўдой, зліла разам у бітон і сказала мужу: — Адзінаццаць літраў. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Умяшчальны зал. Умяшчальны чамадан. □ Запасяць .. [лясныя мышы] таксама арэхі, насенне клёна, вяза, ягады, але асабліва любяць арэшкі ліпы, набіваючы імі даверху даволі ўмяшчальныя дуплы. Самусенка.

2. Які можа ўмясціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Колькасць страчанага прадукта пры высыханні. Нормы ўсушкі. / у іран. ужыв. Калі ў краме ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра1 ’шарош, крыгі’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. кра ’тс’, польск. kra, чэш. kra, славац. kra ’тс’. Параўн. крыга (гл.). Прасл. jьkra/bkra. Аднак гэта рэканструкцыя мае ўмоўны характар, бо толькі абмежаваная колькасць славянскіх моў фіксуе даную лексему. Адсутнасць паўднёваславянскіх адпаведнікаў таксама сведчыць супраць рэканструкцыі (параўн. Слаўскі, 3, 42).

Кра2 ’ікра (жаб’я)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. ікра©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбро́іць ’падоўжыць воз’ (КЭС). Верагодны роднаснае да збруя, укр. збру́я ’збруя, вупраж’, рус. сбру́я, якія лічацца запазычаннямі з польск. zbroja ’зброя, рыштунак’ (Фасмер, 3, 568; ЕСУМ, 2, 248). На карысць гэтага сведчыць балг. збройа ’прылады для вупражы або пры яздзе на кані’. Рускае і ўкраінскае словы звязваюць з серб. бро̑ј, харв. brȏj ’лічба, колькасць’ (пра яго этымалогію гл. Бернекер, 1, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũ ’вымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)