папрымярза́ць, ‑ае; зак.

Прымерзнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; прымерзнуць у многіх месцах. Да чорнай шыбіны папрымярзалі снежныя крупы, пашарэла зямля, і больш нічога не было відно. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па-ране́йшаму, прысл.

Так, як і раней. На схілах, куды пайшлі пехацінцы, было па-ранейшаму ціха. Мележ. Косця нешта расказваў яшчэ, але думкі Міхася былі па-ранейшаму далёка адсюль. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.

Пракласці яздой, хадзьбой (дарогу і пад.). Раней тут дарогі не было, яе пратарылі партызаны. Янкоўскі. Следам [за першым савецкім спадарожнікам] пратарыў першую сцежку ў космас наш чалавек. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкме́тна,

1. Прысл. да прыкметны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Можна бачыць, відаць. Было прыкметна, што пані Ядвіга хацела яшчэ нешта дадаць да характарыстыкі «пана доктара». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радасло́ўе, ‑я, н.

1. Гісторыя роду, генеалогія. Пазней радаслоўе літоўскіх князёў у версіі Спірыдона было адхілена ўрадам Івана IV. Чамярыцкі.

2. Тое, што і радаслоўная (гл. радаслоўны ў 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.

Носячы, зрабіць прастарнейшым. Чаравікі чорныя, з сівымі брызентавымі халяўкамі, цеснаватыя. «Разносіш, як пойдзеш у школу. На большыя грошай не было», — сказала тады маці. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіве́нькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да сівы. Дзеду было гадоў шэсцьдзесят пяць: сівенькі, худы, з ружовай лысінай. Бядуля. Папараць абсела мятліца, сівенькая, дробненькая — дрыжыць нават тады, калі няма ветру. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скандалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто ўчыняе скандалы, скандаліць. [Стараста:] — Валацуга і скандаліст, бадзяўся па гарадах, капейкі пры душы ніколі не меў, .. у нашым родзе, гэткіх ніколі не было... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.

Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумнава́та,

1. Прысл. да сумнаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё суму, нуды. Павел Дубок .. адчуваў сябе блага. І сумнавата было крыху і ўсякія думкі лезлі ў галаву. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)