пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект. // Які служыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэчаў (у 1 знач.). Рэчавае забеспячэнне. // Які служыць для захоўвання, пераносу рэчаў. Рэчавы мяшок.
•••
Рэчавае права гл. права.
Рэчавы доказ гл. доказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на самаўладдзі, які з’яўляецца праяўленнем самаўладдзя. Самаўладны парадак. // Які валодае неабмежаваным правам распараджацца, загадваць. Самаўладны пан.
2. Тое, што і самаўладарны (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самацве́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае прыродную афарбоўку, празрыстасць і бляск (пра каштоўныя камяні). У гальштук была ўткнута шпілька з самацветным каменьчыкам. Машара. // Які па прыгажосці нагадвае самацвет. Самацветныя расінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скакавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які належыць да пароды коней з высокімі бегавымі якасцямі. Скакавы конь.
2. Які мае адносіны да конскіх скачак, звязаны з імі. Скакавы іпадром. Скакавыя спаборніцтвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
структуралі́зм, ‑у м.
1. Напрамак у навуцы, які апісвае аб’ект як сістэму элементаў.
2. Адзін з напрамкаў у мовазнаўстве, які разглядае структуру мовы як цэласную сістэму адносін моўных адзінак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́версны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да траверса 1, траверсы. Траверсная пляцоўка.
тра́версны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да траверса 2, з’яўляецца траверсам. Траверсны маршрут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
харэаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да харэаграфіі, звязаны з харэаграфіяй. Харэаграфічнае мастацтва. □ Апрача харавога і драматычнага гуртка, існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́батны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хобата (у 1 знач.), з хобатам. Хобатная жывёліна.
2. у знач. наз. хо́батныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, які цяпер прадстаўлены толькі сланамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ўкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цэўкі (у 1 знач.), ажыццяўляецца з дапамогай цэвак. Цэўкавая машына. Цэўкавая перадача.
2. Які з’яўляецца цэўкай (у 3 знач.). Цэўкавая кветка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)