макры́ца, ‑ы, ж.

1. Невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах.

2. Аднагадовае пустазелле сямейства гваздзіковых з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі, якое расце ў сырых месцах. Мігай .. папраставаў па зарослых лебядою і макрыцаю даўніх, яшчэ даваенных градах на сваё селішча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манда́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзічы́на, ‑ы, ж., зб.

Дзікія звяры і птушкі, мяса якіх ідзе ў ежу. На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны. Цэлы дзень у пошуках дзічыны я блукаў аднойчы па тайзе. А. Вольскі. // Мяса гэтых звяроў і птушак. Насмажыць дзічыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́нства, ‑а, н.

1. Дзіцячы ўзрост; дзіцячыя гады. Шчаслівае дзяцінства. Знаёмы з дзяцінства. □ Васіль Пятровіч нарадзіўся ў Мінску, тут.. прайшло яго дзяцінства, юнацтва. Карпаў.

2. Па-дзіцячаму несур’ёзныя, легкадумныя паводзіны і ўчынкі дарослых. [Валодзя] трымаў сябе стала, сур’ёзна і сціпла і не мог дазволіць.. дзяцінства. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбаві́к, ‑а, м.

Паляўнічае ружжо для стральбы шротам. [Палкоўніка і афіцэраў] канваіравалі каля дваццаці чалавек з вінтоўкамі, з драбавікамі. Лынькоў. Там, пасля нарады з паняй Авялінай, ён [пан Булыга] узброіўся драбавіком і ўсю ноч, як прывід, снаваў па маёнтку — баяўся, каб даўгінаўцы не пахадзілі каля яго будынкаў з запалкамі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дры́жыкі, ‑аў; адз. няма.

Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, нервовага узбуджэння і пад.). У дрыжыкі кідае. □ [Цётцы Мальвіне] было так страшна, аж да дрыжыкаў у каленках, і разам з тым весела. Навуменка. Вада хлюпала ў ботах, непрыемныя дрыжыкі прабягалі па целе. Шчарбатаў.

•••

Дрыжыкі прадаваць гл. прадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабе́йнік, ‑а, м.

Даўней — дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры,.. карабейнікі-пешаходы. Бядуля. А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Галаўны ўбор, звычайна металічны, у выглядзе шлема (у ваенных, пажарнікаў і інш.). Салдацкая каска. □ Коскі, як на байцах-героях, Што не зналі да ворага ласкі, Самы мірны, аднак, па настроях Салігорскі народ у касках! Лойка.

[Фр. casque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Галіна медыцыны, якая распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманню здаровага стану і прыгожага выгляду скуры, валасоў і пазногцяў чалавека. Урачэбная касметыка. Кабінет касметыкі.

2. зб. Сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Аддзел касметыкі ў аптэцы.

[Ад грэч. kosmētikē — майстэрства ўпрыгожвання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)