надыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. надыходзіць — надысці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́к, ‑у, м.

Грашовае спагнанне за расходы, непрадугледжаныя бюджэтам; налічэнне (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерастаро́пнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нерастаропнага; павольнасць у паводзінах, ненаваротлівасць у справах. Нерастаропнасць гаспадарнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нівеліро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.), нівеліроўцы (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазітыві́зм, ‑у, м.

Напрамак у ідэалістычнай філасофіі і сацыялогіі, адна з разнавіднасцей агнастыцызму.

[Ад лац. positivus — дадатны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панала́зіць, ‑зіць.

Разм. Налезці куды‑н. у вялікай колькасці. Паналазіла мурашак у торбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапу́ск, ‑у, м.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. перапускаць — перапусціць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́р, ‑у, м.

Тое, што і памер (у 2, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разыхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэно́нс, ‑у, м.

У картачнай гульні — адсутнасць карты якой‑н. масці ў іграка.

[Фр. renonce.]