Бася́дла ’сабака’ (Не хадзі, сынок, да басядлы, укусіць — Жд.). Няяснае слова. Зыходзячы з канчатка (‑дла), можа, нейкае запазычанне з польскай мовы (параўн. суфікс ‑dło).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяры́ца ’мацярдушка звычайная, Origanum vulgare L.’ (добр., Мат. Гом.). Відавочна, у выніку намінацыі словазлучэння мацерына душыца. Не выключана магчымасць запазычання з польск. macierzyca ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́лкі, мылкі́ ’(пра бульбу) які не разварваецца’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, да му́лкі 1 (гл.). Мена ы > у з’яўляецца характэрнай на балта-слав. паграніччы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абялі́ць ’зняць кару, каб была відаць белая драўніна’ (Шат.). Тлумачэнне не дакладнае. Параўн. абяліць ’зняць скуру з забітай жывёлы’ (Бяльк., Шн., КЭС). Гл. бяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́ціцы ’жаночыя асобіны канапель’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Паколькі фіксацыя ў адзіным пункце, ці не памылка запісу замест ма́ціцы (параўн. у Даля матки ’тс’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каве́ндзіцца ’мучыцца, паміраць з мукамі’ (Нас.). Да кавенныцца (гл.), параўн. у Насовіча: кавенкнуць ’памерці з мукамі’. Фанетыка не зусім ясная, магчыма, экспрэсіўная пераробка гукаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастая́ннікі ’звараныя палавінкі бульбы’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, бульба названа гэтак таму, што яна можа даўжэй стаяць, не закісаючы (В. У. Мартынаў, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патармасі́ць ’патрэсці за валасы’, ’пацягаць’, ’паштурхаць’ (Нас.). Да тармасі́ць (гл.), якое не мае канчатковай этымалогіі (гл. Фасмер, 4, 84; Скок, 1, 441; Махэк₂, 651).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́нка, кам. походу́нка ’склеп’ (Сл. Брэс.). Заходнепалескае. Да па‑ і ‑хаджаць хадзіць (гл.). Суфікс ‑ун‑к‑а (а не ‑упак, які ў ладунак, пакунак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацвярджэ́нне ’тое, што пацвярджае’ (ТСБМ), пацвяржэ́нне ’тс’ (Нас.). Кніжнае слова, якое прыйшло з ц.-слав. подътвердити (подътвержγ). Не выключаны і ўплыў польск. potwierdzenie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)