абшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., каго-што.

Разм. Абхапіць рукамі, абняць. — Прыехаў... прыехаў... — паўтарае.. [маці], але быццам яшчэ не зусім верыць гэтаму і таму не адпускае сына, абшчапіла рукамі ягоную шыю і не адпускае. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Яма, утвораная разрывамі снарадаў, мін і пад. У варонках ад снарадаў поўна ржавай вады. Гурскі. Яшчэ да залпаў.. [Андрэй] заўважыў непадалёку свежую варонку ад бомбы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веснахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Паэт. Хада вясны. Толькі ціха сніцца зорам крыгалом і веснаход. Машара. // Надыход светлых, радасных падзей, з’яў і пад. Яшчэ шмат хто глядзіць мо варожа На ўспенены дзён веснаход... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзёр, ‑у, м.

Абл. Задор. — Чаго ты стаіш, як слуп? — засмяяліся хлопцы. І яшчэ з большым задзёрам заскакалі вакол Стася. Вітка. [Зосю] абдавала густым салодкім водарам зялёных палёў, наганяла бадзёрасці і маладога дзявочага задзёру. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго-што.

Даць якую‑н. дадатковую ежу, корм; падкарміць. — А ёй [Марылі] там дзецям есці наварыць — невялікая работа. Яшчэ і сваіх дзяцей там лепш прыкорміць. Чорны. // Даючы корм, прыманіць, прынадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысяда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысядаць — прысесці.

2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псуць, псую, псуеш, псуе; псуём, псуяце; незак., каго-што.

Псаваць. Кажуць людзі, што пакляўся ён [Люцыян Таполя] Двум не дараваць грахоў прад смерцю: Біскупу Сямашку і яшчэ яловаму суку, Што век шкодзіў, Псуў яго майстэрства. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пусты́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пустыннага; бязлюднасць, пустата. Толькі над хатай дарожніка, яшчэ больш падкрэсліваючы гаючую цішыню і пустыннасць, сціпла дыміўся комін. Брыль. Зрэдку пачуецца звонкі дзіцячы вокліч і сціхне, недарэчны ў гэтай пустыннасці. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Тое, што і вясёлка. Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў. В. Вольскі. Стала радуга, як арка, У блакіце. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгняві́ць, ‑гняўлю, ‑гнявіш, ‑гнявіць; зак., каго-што.

Давесці да стану моцнага гневу. — Выкручвацца вы мастак ва ўсіх абставінах.. — Гэтыя словы яшчэ больш разгнявілі Павалковіча, але ён стрымаў сябе і, як заўсёды, прыкінуўся абыякавым. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)