Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш. mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск. wymerskać ’выбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
махі́на, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. вельмі вялікае, грувасткае. Непадалёку відна была цёмная махіна паравоза. Васілёнак. Каля фермы стоўпілася многа народу. Цікава паглядзець, як закінуць на вяршыню каркаса такую махіну. Дадзіёмаў.
[Ад лац. machina — машына.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаваро́чаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Варочаць доўга, неаднаразова; паварочаць многа чаго‑н. А колькі ён там, гаротнік, карчоў папаварочаў, колькі карэнняў пападраў, зямлю, як пух, вырабіў. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашко́дзіць, ‑дзіць; зак., каму-чаму і без дап.
Прынесці шкоду, дрэнна адбіцца (на чыім‑н. здароўі, ходзе справы і пад.). — Не размаўляй, так многа, табе зашкодзіць, — перапыніў жонку Максім Сцяпанавіч. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць бегаць многа, у розных напрамках. Дзеці разбегаліся. □ Адзін раз нават жонка крыху занепакоілася, паклікала мяне: — Ідзі, глянь, нешта дужа па гурках разбегаліся мурашкі. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сардэ́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць сардэчнага (у 3, 4 знач.); шчырасць. Як многа ў іх [вачах] песеннай ласкі, Сардэчнасць любай, цяпла. Астрэйка. На тварах гвінейцаў такая сардэчнасць, Такое давер’е харошае. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупатня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і тупаніна. Чутна была бязладная тупатня ног наверсе. Лынькоў. Тупатні ў Багдана зранку было многа... Хоць і вайна, а ў брыгадзе работа не перапыняецца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навалі́ць I сов., в разн. знач. навали́ть;
н. ка́мень на што-не́будзь — навали́ть ка́мень на что́-л.;
н. ку́чу дроў — навали́ть ку́чу дров;
~лі́ла мно́га сне́гу — безл. навали́ло мно́го сне́гу;
н. на каго́-не́будзь мно́га рабо́ты — навали́ть на кого́-л. мно́го рабо́ты;
з усі́х бако́ў ~лі́ла наро́ду — со всех сторо́н навали́ло наро́ду
навалі́ць II сов. (изготовить валяньем) наваля́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)