шкло, -а, н.
1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.
2. таксама зб. Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.
Аконнае ш.
Лямпавае ш.
Выстаўка шкла (зб.).
|| памянш. шке́льца, -а (да 2 знач.) і шкле́чка, -а, н. (да 2 знач.; разм.).
|| прым. шкляны́, -а́я, -о́е.
Шкляная маса.
Ш. посуд.
Шкляныя дзверы.
Ш. завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзын-дзы́н і дзінь-дзінь, выкл.
Ужываецца для перадачы гукаў званка, шкла, трамвая і пад. Мчацца коні. Дзын-дзын-дзын! Колас. Ілонка пастукала мацней.. «Дзінь-дзінь», — бразгала шыба пад яе пальцамі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шклі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які складаецца са шкла, які ўтрымлівае шкло (пра горныя пароды). Шклісты базальт.
2. Падобны на шкло бляскам, празрыстасцю і пад. Ямкі-лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́церка, па́царкі, па́церкі, пацёркі, пацюркі́, па́тэркі, малар. пацёры ’каралі з бурштыну ці шкла’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Гарэц., Яруш., Дзмітр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; слонім., кобр., гродз., Шн. 3), бяроз. патёркі ’сукаратка’ (Шатал.), пацюрова́ти ’маліцца па-яўрэйску’ (Бес.). Да па́цер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шкляны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да шкла. Шкляная маса. □ Багаты скарб Прынёс мой друг — шкляных асколкаў многа. Калачынскі. // Разм. Які мае адносіны да вытворчасці шкла. Бацька Мірона працаваў у млыне, а Віктара — на шкляной гуце. Маўр.
2. Выраблены, зроблены са шкла. Шкляны посуд. □ [Жанчына] нерашуча глядзела на Пракаповіча, стоячы са шкляным слоікам у руках, напалову насыпаным маннымі крупамі. Радкевіч. // Пакрыты шклом, зашклёны; з устаўленым шклом. Над адным з карпусоў, што быў пад шкляным дахам, заўсёды ўвечары палыхалі блакітныя бліскавіцы. Сабаленка. Настаўніца падышла да шафы са шклянымі дзверцамі, выбрала дзве кніжкі і дала Ігнасю. Мурашка.
3. перан. Які сваімі рысамі, якасцямі падобны на шкло; такі, як у шкла. Пад вартай ноч: нібы ў дазоры, Над ёй, над возерам шкляным Стаяць касмічным роем зоры, Мігцяць, адсвечваюцца ў ім. Ляпёшкін. // Нерухомы, застылы; халодны (пра вочы, погляд). Бацька, не міргаючы, шклянымі вачыма пазіраў на .. [Улю], і з рукі ў яго міма паперкі сыпаўся на снег самасад. Паўлаў. Суседка па сутарэнню, на якую паказвала Рая, пазірала з кутка застылымі шклянымі вачыма. Мехаў.
•••
Бачыцца (пабачыцца) са шкляным богам гл. бачыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маза́іка, ‑і, ДМ ‑заіцы, ж.
1. Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. Высокія брамы [палаца] багата ўпрыгожаны мазаікай. В. Вольскі. // зб. Кавалачкі мармуру, дрэва, шкла і пад., якімі выкладваюць такія ўзоры. // перан. Пра сумесь разнародных элементаў. Уважлівыя адносіны да кожнага факта дазволілі даследчыку стварыць надзвычай багатую мазаіку культурнага і літаратурнага жыцця. «Полымя».
2. Майстэрства рабіць такія рысункі, узоры. Майстар мазаікі.
3. Вірусная хвароба раслін, якая характарызуецца з’яўленнем стракатых плям на лістах, пладах.
[Фр. mosáïque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Самаробнае асвятляльнае прыстасаванне на газе; лямпа без шкла. Яшчэ нядаўна ў вокнах местачковых хат мільгацелі цьмяныя аганькі капцілак, камінк[а]ў, а школа зыркала электрычнымі агнямі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Газоўка, лямпачка без шкла. [Чмаруцька:] — Калі ж ты запаліў гэту мігалку, пры ёй нічога і не ўбачыш. Лынькоў.
2. Ліхтар, які ўспышкамі падае сігналы транспарту. Мігалка па рацэ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.
Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́пля 1 ’пліта (кавалак шкла і пад.)’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. tafla ’тс’ з заканамернай заменай ф на п у народнай мове, параўн. фасо́ля/пасо́ля і пад., польскае слова з ням. Tafel ’дошка, пліта, панель’, што ўрэшце ўзыходзіць да лац. tabula ’тс’ (Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528).
Та́пля 2 ’чапля’ (Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае чапля ’тс’ (гл.), збліжанае да тапі́ць ’акунаць у ваду’ (гл. тапіць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)