папрымярза́ць, ‑ае; зак.
Прымерзнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае; прымерзнуць у многіх месцах. Да чорнай шыбіны папрымярзалі снежныя крупы, пашарэла зямля, і больш нічога не было відно. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яго́масць, ‑і, ж. і ‑я, м.
Тое, што і ягамосць. — Ага!.. чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу? Колас. [За Вольгай] ішоў таўставаты ягомасць у чорнай кепцы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Тое, што і абвод (у 1 знач.). Ля акна ў чорнай рамачцы з пазалочанай абводкай вісеў невялічкі партрэт Адама Міцкевіча. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варухлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які рухаецца, варушыцца; трапяткі. Па той бок ракі чорнай варухлівай плямай то распаўзаліся, то зноў збіраліся ў чародку шпакі. Асіпенка. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Зяваць злёгку, час ад часу. Кот пачаў выгінацца ў дугу, пазёўваць, церціся галавой і хвастом каля ног ксяндза, пакідаючы на чорнай сутане белую поўсць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідлі́васць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць гідлівага; агіда да каго‑, чаго‑н. Раптам з глухой чорнай бездані [калодзежа].. з фыркатам кінуўся ў бакі дзікаваты каціны вывадак. Сотнікаў ненавідзеў катоў і з гідлівасцю адхіснуўся. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Ніжняя мясістая частка вуха. З-пад фуражкі з блішчастым брыльком як бы выпісваліся намаляваныя чорнай тушшу бакенбарды, што даходзілі трошачкі ніжэй мочак вушэй. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́хля, ‑і, ж.
Абл.
1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».
2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пік, ‑а, м.
Разм.
1. Лапіна. Дзе-нідзе ля вёскі з-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі. Гроднеў. Дзядзька Лаўрэн і дзядзька Антон узаралі лапік поля і штосьці пасеялі. Грамовіч.
2. Латка (у 1 знач.). Прышыць лапік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
некрало́г, ‑а, м.
Артыкул, прысвечаны памёршаму, з характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці. Упершыню імя Купалы стаяла не пад вершам, не пад заклікам, яно было абведзена няўмольнай чорнай рамкай. Радкі некралога плылі перад вачыма, блыталіся, мяняліся месцамі. Лужанін.
[Ад грэч. nekrós — мёртвы і lógos — слова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)