Усеагульнае аб’яднанне працоўных Чорнай Афрыкі 10/354
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі Поўдня» (медаль) 7/575, 576—577 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ганча (воз., бас.Чорнай Ганчы) 3/340
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Марыха (р., бас.Чорнай Ганчы) 2/70; 4/22 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТЭ́РА,
млекакормячая жывёла сям. кашэчых; адна з назваў барса (леапарда). Чорнай П. наз. меланістычную (цёмнаафарбаваную) форму. У заал. наменклатуры П. (Panthera) — род вял. катоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУЦЕ́НІ (Cucuteni),
энеалітычнае пасяленне ў Румыніі. Выяўлена за 12 км ад г. Ясы. Ранняя фаза датуецца 3380, позняя — 3000 да н.э. Выяўлены рэшткі глінабітных дамоў. Для ранняй фазы К. характэрна кераміка з трохколернай спіральнай размалёўкай і з паглыбленым спіральным арнаментам, грубы кухонны посуд, прылады працы з крэменю, косці, рогу і медзі, гліняныя схематызаваныя жаночыя статуэткі. Позняя фаза адметная керамікай з аднаколернай (чорнай) размалёўкай па аранжава-жоўтай паверхні, грубым кухонным посудам і керамікай са шнуравым арнаментам, глінянымі жаночымі статуэткамі з чорнай размалёўкай, фігуркамі жывёл, меднымі кінжаламі, сякерамі, нажамі, шыламі, бранзалетамі. Тэрмінам «К.» наз. культуру размаляванай керамікі, аналагічную трыпольскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУТО́К (Mergus albellus, або Mergellus albellus),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі. На Беларусі зрэдку гняздуецца, трапляецца на сезонных пралётах, часам на ПдЗ зімуе.
Даўж. да 46 см, маса да 800 г. Самец белы, з чорнай спінай; на патыліцы, паміж дзюбай і вачыма па чорнай пляме. На галаве чубок з доўгіх белых пёраў. Дзюба і лапы шэрыя. Самкі і маладыя птушкі шэрыя з карычневай галавой, белымі шчокамі і брушкам. Кормяцца воднымі насякомымі, моладдзю рыб. Добра ныраюць. Гнёзды ў дуплах. Нясуць 6—12 яец. Іл.гл. да арт.Крахалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Белая Натапа (р., бас.Чорнай Натапы) 5/407; 7/300 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АНУ́БІС,
у егіпецкай міфалогіі першапачаткова бог смерці, пазней апякун памерлых, некропаля, пахавальных абрадаў і бальзаміравання. Уяўляўся ў вобразе ляжачага шакала чорнай масці або чалавека з галавой шакала. Стараж. грэкі атаясамлівалі Анубіса з Гермесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЬША́НЬ,
горад на ПнУ Кітая, у даліне р.Ляахэ, у правінцыі Ляанін. Каля 1,4 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы жал. руды і чорнай металургіі (найбольшы ў краіне металургічны камбінат). Цяжкае машынабудаванне, нафтаперапр., хім., цэментны з-ды.