дасаве́цкі, -ая, -ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў устанаўленню савецкай улады.

Д. перыяд развіцця літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазача́савы, -ая, -ае.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. пазача́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеепрыме́тнік м., грам. прича́стие ср.;

дз. цяпе́рашняга ча́су — прича́стие настоя́щего вре́мени

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяг: з ця́гам ча́су с тече́нием вре́мени;

даць ця́гу — дать тя́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прича́стиеI ср., грам. дзеепрыме́тнік, -ка м.;

прича́стие настоя́щего вре́мени дзеепрыме́тнік цяпе́рашняга ча́су;

прича́стие проше́дшего вре́мени дзеепрыме́тнік про́шлага ча́су.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсмы́кваць

‘крывіць твар, рысы твару каго-небудзь (яго пасмыквала); рабіць сутаргавыя рухі чым-небудзь (падсмыкваць нагамі); час ад часу трэсці, тузаць за што-небудзь (падсмыкваць за рукаў)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падсмы́кваю падсмы́кваем
2-я ас. падсмы́кваеш падсмы́кваеце
3-я ас. падсмы́квае падсмы́кваюць
Прошлы час
м. падсмы́кваў падсмы́квалі
ж. падсмы́квала
н. падсмы́квала
Загадны лад
2-я ас. падсмы́квай падсмы́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падсмы́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прашпа́рыць

‘зак. да шпарыць - падаць моцна ці на працягу доўгага часу (пра дождж і пад.); прайсці пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашпа́ру прашпа́рым
2-я ас. прашпа́рыш прашпа́рыце
3-я ас. прашпа́рыць прашпа́раць
Прошлы час
м. прашпа́рыў прашпа́рылі
ж. прашпа́рыла
н. прашпа́рыла
Загадны лад
2-я ас. прашпа́р прашпа́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашпа́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смяро́тнасць, -і, ж.

1. гл. смяротны.

2. Колькасць выпадкаў смерці за які-н. перыяд часу.

Дзіцячая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахі́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Злёгку, час ад часу хістаць.

Вецер пахістваў дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Прамежак часу паміж дзвюма зменамі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)