талака́, ДМ -лацэ́, ж. (разм.).

1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

Раней усё рабілі талакой.

2. перан., зб. Бязладны натоўп, група людзей.

Студэнты валілі талакой з клуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ткі ’такі’ (Бяльк., Варл.): усё ж ткі (Маладосць, 1991, 10, 115), добра‑ткі падпілі (Беларуская маладзёжная, 1999, 26 ліст.). Звычайна разглядаецца як скарочанае з такі 2 (гл.), аднак параўн. таксама -тка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губе́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі ў розныя часы.

◊

І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губе́рнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несумле́нны, -ая, -ае.

1. Які страціў сумленне, дазваляе сабе непрыстойныя, бессаромныя ўчынкі.

Н. чалавек.

2. Які выяўляе адсутнасць сумлення.

Усё гэта ў яго нажыта несумленным шляхам.

|| наз. несумле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́льны, -ая, -ае.

1. Гарэзлівы, гуллівы.

Свавольнае дзіця.

С. ветрык (перан.).

2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.

Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.

|| наз. сваво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

совоку́пность (общая сумма чего-л.) суку́пнасць, -ці ж.;

в совоку́пности у суку́пнасці, ра́зам;

во всей совоку́пности ва ўсёй суку́пнасці;

всё в совоку́пности усё ў суку́пнасці, усё ра́зам;

по совоку́пности преступле́ний юр. па суку́пнасці злачы́нстваў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чужазе́мшчына, ‑ы, ж.

Зневаж. Усё чужаземнае (культура, звычаі, мода і пад.). Захапляцца чужаземшчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кве́тачка ж., уменьш.-ласк. цвето́чек м., цве́тик м.;

◊ гэ́та (усё) яшчэ́ то́лькі ~кі — э́то всё ещё то́лько цвето́чки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыга́на, ‑ы, ж.

Абл. Які‑н. недахоп; загана. Абы прыгана — усё на Сцяпана. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)