гіпертрафі́я, ‑і, ж.

Павелічэнне аб’ёму якога‑н. органа ці тканкі цела ў выніку змянення іх функцыі або хваробы. Гіпертрафія мускула. Гіпертрафія сэрца. // перан. Празмернае развіццё чаго‑н. Гіпертрафія чуллівасці.

[Грэч. hypér — звыш і trophē — ежа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валакно́, -а́, мн. вало́кны, -аў, н.

1. звычайна мн. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі.

Валокны драўніны.

Нервовыя валокны.

2. таксама зб. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання.

Ільняное в.

Штучнае в.

Валокны цэлюлозы.

|| памянш. валако́нца, -а, мн. -ы, -аў, н.

|| прым. валако́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць (пра клеткі, тканкі і пад.).

Амярцвелая тканка.

2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н.; які заціх; які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць.

А. горад.

Амярцвелае сэрца.

3. перан. Які аджыў, страціў значэнне, жыццёвасць.

Амярцвелыя традыцыі.

|| наз. амярцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыві́цца, жыўлю́ся, жы́вішся, жы́віцца; незак.

1. Харчавацца і здабываць харчаванне.

Ластаўкі жывяцца насякомымі.

Ж. падзённай работай.

2. Забяспечвацца ўсім неабходным для нармальнага існавання, развіцця, дзейнасці.

Тканкі чалавечага арганізма жывяцца кіслародам.

Расліны жывяцца сокамі з зямлі.

3. Мець для сябе выгаду, карысць; нажывацца.

Ж. з чужога мазаля.

|| наз. жыўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухажы́лле, ‑я, н.

Шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, з дапамогай якога шкілетныя мышцы прымацоўваюцца да касцей. Балела .. калена і сухажылле над ім, хоць .. [Сотнікаў] адчуваў, што куля трапіла вышэй, у сцягно. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пухлі́на, ‑ы, ж.

Хваравітае ўздуцце тканак арганізма. Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзлася чырвоная пухліна. Арабей. Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах. Чорны. // Ненармальнае разрастанне тканкі якога‑н. органа. Дабраякасная пухліна. Злаякасная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гангрэ́на, ‑ы, ж.

Амярцвенне якога‑н. участка біялагічнай тканкі, органа або часткі цела ў выніку парушэння кровазвароту.

•••

Газавая гангрэна — цяжкае захворванне, якое выклікаецца заражэннем раны анаэробнымі бактэрыямі і пры якім распад тканак суправаджаецца ўтварэннем у іх газаў.

[Грэч. gángraina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валакно́, ‑а; мн. валокны, ‑аў; н.

1. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання, з якой вырабляюць пражу, вату і пад. Ільняныя валокны. Штучнае валакно. Валокны цэлюлозы.

2. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі. Валокны драўніны. Нервовыя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, стаць нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Стаць нячулым пад уплывам чаго‑н.; змярцвець, анямець; акамянець. Твар Паліводскага.. то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, і вочы быццам ашклянелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)