шчо́лач, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Растворанае ў вадзе едкае хімічнае рэчыва, якое ўтвараецца пры злучэнні солі з кіслатой і афарбоўвае лакмусавую паперу ў сіні колер.

|| прым. шчо́лачны, -ая, -ае.

Шчолачная рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лілова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) ліловы, з ліловым адценнем, напр.: лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны; 2) ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: лілова-белы, лілова-сівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіні́ць, сіню, сініш, сініць; незак., што.

1. Фарбаваць у сіні колер. Сініць тканіну. / у перан. ужыв. Ночка сініць хвалі, Многа сіні ў іх. Бядуля.

2. Паласкаць у вадзе з разбаўленай у ёй сінькай; падсіньваць. Сініць фіранкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіні́цца, ‑сініцца; зак.

Афарбавацца ў сіні колер, стаць сінім. // Залішне падсініцца. Бялізна засінілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Псі́ніць ’намакаць да гніення, набываючы сіні колер’ (ТСБМ, Нас.). Ад псіна, псіны, гл. папярэдняе слова. Сувязь з сіні другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіні́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сіню́ сі́нім
2-я ас. сі́ніш сі́ніце
3-я ас. сі́ніць сі́няць
Прошлы час
м. сіні́ў сіні́лі
ж. сіні́ла
н. сіні́ла
Загадны лад
2-я ас. сіні́ сіні́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час сі́нячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць вельмі сінім, засініць.

2. Падсініць, афарбаваць у сіні колер нанава, яшчэ раз (пра бялізну, тканіны і пад.). Перасініць прасціну.

3. Падсініць, афарбаваць у сіні колер усё, многае. Перасініць усю памытую бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сінь, ‑і, ж.

Сіні адліў, сіні прасвет у афарбоўцы чаго‑н. А вочы шэрыя, з просінню, і вельмі ўважлівыя. Арочка. Алесь ляжаў цяпер у лагернай нестаптанай траве, задумана глядзеў у высачэзную просіць, на ляную плынь недасяжных, пяшчотных аблокаў... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіні́цы ‘буякі’ (лід., шчуч., воран., астрав., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., пін., ЛА, 1). Да сіні, паводле колеру, параўн. іншую назву сі́нія гало́вы (ЛА, 1). Паводле Астрэйкі (АКД, 11), семантычны рэгіяналізм, параўн. літ. дыял. mèlỹnė ‘тс’ < mė́lynasсіні’, лат. zilenes ‘буякі’ < zilsсіні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сіню́шны, ‑ая, ‑ае.

Сіняваты, сіні ў выніку расстройства кровазвароту (пра скуру, губы). Сінюшнае адценне скуры твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)