літарату́рны, -ая, -ае.
1. гл. літаратура.
2. Які адпавядае нормам літаратурнай мовы.
Л. стыль.
○
Літаратурная мова — унармаваная форма агульнанароднай мовы, пісьмовыя і вусныя нормы якой з’яўляюцца агульнаабавязковымі.
|| наз. літарату́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слог
1. грам. склад, род. скла́ду м.;
2. лит. стыль, род. сты́лю м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цвети́стый прям., перен. квяці́сты;
цвети́стый ковёр квяці́сты дыва́н;
цвети́стый слог перен. квяці́сты стыль.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́дасканаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Развіваючы што‑н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрыімлівым. Выдасканаліць слых, стыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакані́чны, ‑ая, ‑ае.
Сціслы і дакладна выказаны, выражаны; немнагаслоўны. Лаканічны стыль. Лаканічны адказ. □ Пісьмо было простае, кароткае, лаканічнае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімфані́зм, ‑у, м.
Сімфанічнае мастацтва, сімфанічны стыль. Сімфанізм Глінкі. □ Сімфанізм — адно з найважнейшых дасягненняў чалавечага генія ў музыцы. Дубкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгла́дзіць сов., прям., перен. пригла́дить;
п. валасы́ — пригла́дить во́лосы;
п. стыль — пригла́дить стиль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
класіцы́зм, -у, м.
Стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пачатку 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.
Каноны класіцызму.
|| прым. класі́чны, -ая, -ае.
К. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
Стыль сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры, які характарызуецца лёгкасцю стральчатых збудаванняў, багаццем рознакаляровага шкла і скульптурных арнаментаў.
|| прым. гаты́чны, -ая, -ае.
Гатычная архітэктура.
○
Гатычны шрыфт — шрыфт, які характарызуецца вуглаватасцю і зломам літар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жывапі́сны, -ая, -ае.
1. гл. жывапіс.
2. Прыгожы, варты быць адлюстраваным у жывапісе.
Ж. куток Беларусі.
3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.).
Жывапіснае апавяданне.
|| наз. жывапі́снасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)