небяспе́чны, -ая, -ае.

Які можа прычыняць няшчасце, зло, шкоду.

Небяспечнае становішча.

Н. крок.

Туды зараз небяспечна (прысл.) ехаць.

|| наз. небяспе́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

положе́ние ср.

1. (состояние, обстоятельства) стано́вішча, -ча ср.;

междунаро́дное положе́ние міжнаро́днае стано́вішча;

вну́треннее положе́ние в стране́ уну́транае стано́вішча ў краі́не;

на вое́нном положе́нии на вае́нным стано́вішчы;

социа́льное положе́ние сацыя́льнае стано́вішча;

найти́ вы́ход из положе́ния знайсці́ вы́хад са стано́вішча;

попа́сть в смешно́е положе́ние тра́піць у сме́шнае стано́вішча;

2. (местонахождение) стано́вішча, -ча ср., месцазнахо́джанне, -ння ср.;

определи́ть положе́ние плане́ты вы́значыць месцазнахо́джанне плане́ты;

диви́зия заняла́ наибо́лее вы́годное положе́ние дыві́зія заняла́ найбо́льш вы́гаднае стано́вішча;

3. (поза) паста́ва, -вы ж.;

положе́ние ко́рпуса при мета́нии копья́ паста́ва ко́рпуса пры кі́данні кап’я́;

стреля́ть из винто́вки с положе́ния лёжа страля́ць з вінто́ўкі ле́жачы;

засну́ть в сидя́чем положе́нии засну́ць се́дзячы;

4. (научное, законодательное) палажэ́нне, -ння ср.;

положе́ние о вы́борах палажэ́нне аб вы́барах;

основны́е положе́ния кни́ги асно́ўныя палажэ́нні кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жахлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць жахлівага. Жахлівасць становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катастрафі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць катастрафічнага. Катастрафічнасць становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неблагополу́чие ср. дрэ́ннае стано́вішча; (несчастье) няшча́сце, -ця ср.; (неудача) няўда́ча, -чы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрудни́тельный цяжкава́ты; (трудный) ця́жкі;

затрудни́тельное де́ло ця́жкая спра́ва;

затрудни́тельное положе́ние ця́жкае стано́вішча.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стабілізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча.

Курсы валют стабілізаваліся.

|| наз. стабіліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астраля́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

Астранамічны і геадэзічны вугламерны інструмент, які выкарыстоўваўся раней для вызначэння становішча нябесных цел, пры здымцы планаў мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обстано́вка ж., мн. нет

1. (мебель) абсталява́нне, -ння ср.;

2. (обстоятельства) абста́віны, род. абста́він ед. нет; (положение) стано́вішча, -шча ср.;

обстано́вка на фро́нте воен. стано́вішча на фро́нце;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэстабіліза́цыя, ‑і, ж.

Парушэнне раўнавагі, стварэнне няўстойлівага становішча.

[Ад лац. de... — адмена і stabilis — устойлівы, пастаянны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)