усхо́д¹, -у, М -дзе, м.

1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.

Устаць да ўсходу сонца.

2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.

3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.

Падарожжа на У.

Блізкі У.

Далёкі У.

Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.

Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.

|| прым. усхо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дах на слупах ці іншых апорах, які ахоўвае ад сонца, непагоды.

Трава сохне пад навесам.

2. Тое, што навісае зверху; частка чаго-н., якая выступае, навісае.

Н. скалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Падсо́лнух, пудсо́лнух ’сланечнік’ (Выг.). Рус. подсолнечник, дыял. подсолнух. Да сонца. Семантычную матывацыю гл. сланёчнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́рыжаць, ‑ае; зак.

Разм. Ад моцнага ўздзеяння сонца стаць рыжым. Пільчак быў простага суконца, І той весь вырыжаў ад сонца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павало́ка, -і, ДМо́цы, ж.

1. Лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.

Сонца прабівалася праз павалоку хмар.

2. У выразе: вочы з павало́кай — з пяшчотным, млявым, нібы затуманеным позіркам.

Вочы карыя з павалокай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца.

П. коўдрай.

П. ад сонца.

2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысло́н, прысло́нь, пры́слань, прысло́нік, прысло́ны ’месца, якое добра асвятляецца сонцам’; ’схіл гары, звернуты да сонца; сонечны бок’ (полац., Нар. лекс.; в.-дзв., даўг., брасл., маст., Сл. ПЗБ), прысло́ньне ’чырвоны слуп над сонцам на захадзе’ (кобр., Нар. лекс.), пры́сонне ’круг вакол сонца’ (Клім.). Спалучэнні прыназоўніка пры (гл.) і назоўніка *слонь, *сонь, што перадаюць старую форму прасл. *sъlnьсонца’, якая была заменена ў славянскіх мовах вытворным з памяншальным суфіксам *sъlnьce — літаральна ’сонейка’. Параўн. форму з поўнагалоссем рус. по́солонь ’па сонцу’, гл. Фасмер, 3, 340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́нейка, со́няйко, со́ўнейко ‘божая кароўка, Coccinella’ (пін., карэліц., ЛА, 1; ТС). Да сонца (гл.). Шырока распаўсюджаная мадэль другаснай намінацыі ў розных мовах, што звязана з яркасцю афарбоўкі або міфалагічнымі ўяўленнямі («пасланец сонца»), параўн. укр. со́нечко, чэш. дыял. slunéčko, в.-луж. bože słónčko ‘тс’, для якіх выводзіцца праформа *sъlnьčьko з тыпалагічнымі паралелямі ням. Sonnenkälbchen, Sonnenkäfer і інш., параўн. Шывіц–Дулар, Traditiones, 26А, 67. Для беларускіх назваў праформа была б *sъlnьnьko (змены ъl > оў/о і nьk > йк). Параўн. со́нейкосонца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змрок, -у, м.

1. Адсутнасць святла, цемра.

З. атуліў прасторы.

2. Няпоўная цемната, прыцемак, пры якім яшчэ можна распазнаваць прадметы.

Вячэрні з.

3. Прыцемак паміж захадам сонца і наступленнем ночы, а таксама перадсвітальны прыцемак.

Перадранішні з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́тычкам ’вельмі рана, да ўсходу сонца’ (чэрв., Жд. 3); зыходзячы з ілюстрацыі: я ўнучцы і гавару, каб ўстала ды пры́тычкам і папалола, пакуль сонца не узышло, значэнне вызначана недакладна; правільна, відаць, ’хутка, за кароткі час; адным намаганнем’, параўн. прытычкамі ’ўрыўкамі’ (Шат.). Першапачаткова Тв. скл. назоўніка пры́тычкі, які да прытыка́цца < тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)