ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

•••

Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́цы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і куртаты. Нос [у зімародка] доўгі, прамы і востры, а хвост кароткі, як кажуць, куцы. В. Вольскі. Быў сабака, як на смех, Куцы і аблезлы. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груда́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікімі, шырокімі грудзямі. Тарпак быў здаравенны, грудасты, шыракаплечы, і яго «пярэпалахі» выклікалі агульны смех. Колас. // Паўнагрудая (пра жанчыну). Здаровая дзеўка была, грудастая такая. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяхо́цце, ‑я, н., у знач. вык.

Разм. Тое, што і смехата; смех. — Вы хто? Добраахвотнікі? — запыталася дзяўчына.. — Будаўнікі мы, — адказаў Лявон.. — Ой, смяхоцце! Якія вы будаўнікі, землякопы вы... Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубаска́льства, ‑а, н.

Смех, жарты або насміханне з каго‑, чаго‑н. Сцёпка прачытаў.. [ліст] борздзенька — проста не хацеў пры таварышам сядзець над ім доўга, каб не выклікаць гэтым іх зубаскальства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сме́шкісмех, жарты, жартачкі’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2). Малаверагодна запазычанне з польскай мовы (на падставе націску), гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 84. Параўн. сме́шка ‘жарт, насмешка’ (ТС, Сл. рэг. лекс.), серб.-харв. дыял. сме́шка ‘тс’, макед. смешка ‘вясёлае апавяданне, анекдот’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насмяшы́ць, ‑смяшу, ‑смешыш, ‑смешыць; зак., каго.

Выклікаць смех у каго‑н., прымусіць смяяцца; рассмяшыць. Насмяшыць людзей. □ Старожка залілася вясёлым доўгім смехам: яе вельмі насмяшылі дзеці і іх страх перад настаўнікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўніць, ‑ніць; незак., каго-што.

Папаўняць. Шум, смех, жарты поўнілі пакой. Колас. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў. Цемру.. поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́вісты, ‑ая, ‑ае.

Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі. Залівісты смех. □ Астап прачнуўся ад залівістага сабачага брэху. Лынькоў. Праз адчыненае акно пачуўся залівісты звон школьнага званка. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагата́нне, ‑я, н.

1. Тое, што і рогат.

2. Абл. Іржанне (пра коней). Крыкі гандляроў, смех гуляючых, рагатанне коней, рык гавяды, піск свіней — усё злівалася ў адну шумную басавую ноту. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)