мі́чман, ‑а, м.
1. Воінскае званне старшынскага саставу ў Ваенна-марскім флоце СССР, якое існавала з 1940 да 1971 г. З 1972 года — воінскае званне ваеннаслужачых ВМФ СССР, якія, адслужыўшы абавязковую воінскую службу, наступілі ў якасці спецыялістаў у Ваенна-марскі флот. // Асоба, якая носіць такое званне.
2. Першы афіцэрскі чын у флоце царскай Расіі.
[Англ. midshipman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стабіліза́тар, ‑а, м.
1. Прыстасаванне або прыбор для надання целу ўстойлівасці ў час руху. Стабілізатар самалёта. □ Чацвёртай [міне] — нямецкая разрыўная куля папала ў стабілізатар. Карпюк. З зямлі вытыркаўся зялёны пагнуты стабілізатар [бомбы]. Асіпенка.
2. Прыстасаванне для падтрымання пастаянства якой‑н. велічыні. Стабілізатар напружання.
3. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога‑н. іншага рэчыва, саставу. Стабілізатар калоідаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інстру́ктар, ‑а, м.
1. Супрацоўнік якой‑н. установы, што кантралюе дзейнасць іншых арганізацый, інструктуе, як правільна арганізаваць работу. Інструктар райкома.
2. Спецыяліст, які вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую‑н. справу. Інструктар па культмасавай рабоце. Інструктар фізкультуры. Інструктар-кансультант.
•••
Санітарны інструктар — асоба малодшага каманднага саставу, якая наглядае за санітарным станам роты і аказвае першую медыцынскую дапамогу.
[Ад лац. instructor — арганізатар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітру́к, ‑а, м.
1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.
2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ромб, ‑а, м.
1. Паралелаграм, у якога ўсе стораны роўныя і непрамыя вуглы. // Пра тое, што мае форму такога паралелаграма.
2. Знак адрознення вышэйшага каманднага саставу Савецкай Арміі да 1943 г. (да ўвядзення пагонаў у 1943 г.), які меў такую форму. Па ромбу на пятліцах Надзя адразу вырашыла, што чалавек гэты няйначай як важны камандзір. Лынькоў.
[Грэч. rhombos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшына́, ‑ы; мн. ‑шыны, ‑шын; м.
1. Самае высокае званне малодшага начальніцкага саставу Савецкай Арміі і ваенна-марскога флоту. Старшына роты. // Асоба, якая мае гэтае званне.
2. Уст. Да рэвалюцыі — выбарная асоба, якая кіравала справамі якой‑н. саслоўнай арганізацыі, прафесійнага аб’яднання і пад. Валасны старшына.
•••
Вайсковы старшына — да рэвалюцыі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках Расіі, які адпавядаў падпалкоўніку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.
1. Разм. Стаць багатым, разбагацець.
2. перан. Папоўніцца чым‑н., набыць што‑н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад. Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі. Узбагаціцца вопытам. □ Прамысловасць горада ўзбагацілася прадпрыемствамі, якіх тут не было да вайны. Хадкевіч. Наша мастацкая проза рабіла першыя крокі тады, калі руская літаратура ўзбагацілася бессмяротнымі творамі. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ю́нкер, ‑а, м.
1. У рускай арміі і ва флоце да палавіны 60‑х гг. 19 ст. — вальнапісаны радавога саставу або унтэр-афіцэр з дваран, які, праслужыўшы пэўны тэрмін і вытрымаўшы экзамен, мог стаць афіцэрам.
2. У царскай Расіі — выхаванец ваеннага вучылішча, якое рыхтавала афіцэраў.
3. Буйны землеўладальнік-дваранін у феадальнай Прусіі; буйны нямецкі памешчык увогуле.
[Ням. Junker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ана́ліз, ‑у, м.
1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз. // Разбор, разгляд чаго‑н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін.
2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз. □ Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. Карпаў.
[Ад грэч. analysis — раскладанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́бік, ‑а, м.
1. Памянш. да куб 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.
3. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Дзіцячая цацка, якая складаецца з набору маленькіх драўляных прадметаў у форме куба, звычайна з наклеенымі на ўсіх гранях літарамі, малюнкамі. Скласці домік з кубікаў.
4. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Знакі адрознення сярэдняга каманднага саставу ў Савецкай Арміі да 1943 г.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)