Гантэ́ль ’гантэль’ (БРС, часцей у мн. л.). Рус. ганте́ли, укр. ганте́лі. Новае запазычанне з ням. мовы (у рус. мове засведчана з 1935 г.?). Параўн. ням. Hantel ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў з’яўляецца рус. мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́тры ’гетры’ (БРС). Рус. ге́тры, укр. ге́три. Запазычанне з рус. мовы. У рус. мове слова вядома з пачатку XX ст. і ўзята з франц. guêtre (паходжанне якога не вельмі яснае). Фасмер, 1, 403; Шанскі, 1, Г, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ндзі ’дэндзі’ (БРС). Рус. де́нди, укр. де́нді. У бел. мове, магчыма, з рус. Першакрыніцай з’яўляецца англ. dandy ’тс’. У рус. мове вядома ўжо ў першай палавіне XIX ст. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́снік ’вястун’ (КТС); ’бюлетэнь, часопіс’ (БРС). Укр. ві́сник, рус. ве́стник ’тс’, ст.-рус. вѣстникъ ’вястун, ганец’ (з X ст.), в.-луж. wěstnik ’вястун, прадвеснік’, чэш. věstník ’вястун; бюлетэнь’ (< рус. ве́стник), серб.-харв. ве̏сник, вѐсник, ве̑сник ’вястун; газета, часопіс’, макед. весник ’ганец, вястун; газета’, балг. вестник ’газета’, ст.-слав. вѣстникъ. Бел. веснік ’часопіс’ запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дагма́тык ’дагматык’ (БРС). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. догматик, якое Шанскі (1, Д, Е, Ж, 151) лічыць уласна рус. словам, якое ў сучасным значэнні адзначаецца ў слоўніках з 1891 г. (раней яно мела некалькі іншую семантыку: ’царкоўны пісьменнік, які тлумачыць дагматы веры’, ’від царкоўных песнапенняў’). Першакрыніцай рус. слова з’яўляецца грэч. δογματικός, якое ўжывалася як эпітэт вядомых багасловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́цік ’від зброі’ (БРС). Запазычанне з рус. дро́тик ’тс’ (у рус. мове слова вядома з 1682 г.). Паходжанне рус. слова не вельмі яснае. Лічыцца запазычаннем з грэч. δόρυ ’кап’ё’. Іншыя шукаюць іранскую крыніцу; агляд версій у Фасмера, 1, 542. Трубачоў (Дополн., 1, 542) тлумачыць рус. слова з *гротик < грот ’дроцік’. Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дысерта́цыя ’дысертацыя’ (БРС). Рус. диссерта́ция, укр. дисерта́ція. Запазычанне з рус., дзе гэта лексема ўзята з польск. dysertacja або ням. Dissertation (першакрыніца — лац. dissertātio ’даследаванне’). Гл. Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 134. З рус. мовы запазычаны і бел. дысерта́нт, укр. дисерта́нт (< рус. диссерта́нт; гэта новаўтварэнне да диссерта́ция; адзначаецца з 1927 г.). Гл. Шанскі, там жа, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́кла ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ). Параўн. рус. кроклы ’кроквы’, ст.-рус. крокояъ ’вілка’. Да кроква 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бык ’звычай’ (Яруш.). Рус. о́бык, серб.-харв. обіка ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад абыкнуць ’звыкнуць’. Параўн. рус. дыял. абыкнуць ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выпраме́ньваць (БРС). Да прамень (гл.). Структурная калька рус. излуча́ть, таксама, як і выпраме́ньванне, калька рус. излуче́ние (Крукоўскі, Уплыў, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)