насцяро́жанасць, ‑і, ж.

Стан насцярожанага. [Агапа] была задаволена, што, нарэшце, ён прымірыўся і пачаў працаваць, нават нядрэнна працаваць, але замкнёнасць, насцярожанасць Змітрака мімаволі непакоілі яе. Стаховіч. Калі я перадаў прывітанне, здзіўленне і насцярожанасць мільганулі ў вачах Паходні. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неахво́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адсутнасць ахвоты да чаго-н.

Працаваць з неахвотай.

2. безас., у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што-н. рабіць).

Н. з ім размаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плённы, -ая, -ае.

1. Які дае плён (у 1 знач.).

Плённая зямля.

2. перан. Які дае добрыя вынікі, прадукцыйны.

Плённая дзейнасць на ніве культуры.

Плённа (прысл.) працаваць.

|| наз. плённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што-н.; стан вяласці, санлівасці.

Навалілася л.

2. у знач. вык., каму з інф. Не хочацца, няма ахвоты.

Л. думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазабыццё, -я́, н.

1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

Працаваць да самазабыцця.

2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

Кахаць да самазабыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магістра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магістрата. [Клебер] пачаў працаваць ў магістрацкім рахункаводстве. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́дніцтва, ‑а, н.

Часовы адыход сялян з вёскі на пабочныя заработкі. Працаваць на адыходніцтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся, -по́ціцца; незак.

1. па кім-чым, каля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.; працаваць над чым-н.; працаваць над чым-н.

К. па справе.

К. каля гаспадаркі.

2. без дап. і з дадан. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.

3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся; -по́ціцеся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тружда́нне ‘непакой, клопат, турботы’, тружда́ць ‘непакоіць, турбаваць’, тружда́цьцапрацаваць’, ‘непакоіцца, турбавацца’ (Нас.), тружда́нне ‘цяжкая праца, пакуты’, тружда́цца ‘цяжка працаваць, пакутаваць’ (Юрч. СНС), ст.-бел. труждатисяпрацаваць’ (ГСБМ). Запазычана, відаць, праз ц.-слав. са ст.-слав. троужданиѥ: земноѥ троужданиѥ ‘праца на зямлі, земляробства’, троуждати ‘турбаваць, дакучаць’, троуждати сѧпрацаваць’ (СССл.). Магчыма, метатэза ў народнай мове, гл. труджанне. Сюды ж тружда́ннік ‘той, хто цяжка працуе; пакутнік’, тружданніца ‘тая, хто цяжка працуе; пакутніца’ (Юрч. СНС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аганёк

I -нька́ м. (комнатное растение) огонёк

II: працава́ць з ~нько́м рабо́тать с огонько́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)