жанчыналю́б, ‑а, м.
Пра мужчыну, які празмерна заляцаецца да жанчын. — Я не жанчыналюб, і жаночая спадніца няздольнш закруціць мне галаву. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.
1. Замарыць, знішчыць усіх, многіх. Перамарыць голадам. Перамарыць усіх мышэй.
2. Празмерна знясіліць. Перамарыць каня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́льмі, прысл.
Разм. Занадта, празмерна; больш, чым трэба. Васіль Іванавіч азірнуўся і, хаваючы ўсмешку, сур’ёзна, ужо завельмі сур’ёзна паглядзеў на Шайку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Набу́хаць ’наліць празмерна’ (Арх. Федар.), укр. набу́хати ’тс’, рус. набу́хать ’тс’. Ад бу́хаць ’ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заду́жа, прысл.
Разм. Празмерна, занадта. Хоць задужа і не выхваляўся дачкой Астап, але ж ганарыўся ёю і ўспамінаў ці яе з павагай. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператапі́ць¹, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.
1. Апрацаваць тапленнем.
П. сала.
2. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).
|| незак. перато́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ператапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. перато́пліванне, -я, н. і перато́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; незак., на што, з інф. і без дап.
Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.
С. на пачастунак.
Не с. на добрыя словы (перан.: лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).
|| зак. паскупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Набра́жыцца ’празмерна напіцца, нахлябтацца’ (ТС). Да брига (гл.), параўн. фразеалагічны выраз: набрицца, як свіня брагі ’тс’ (гродз., Цых.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскапу́сціцца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
Разм. Празмерна шырока рассесціся. [Дзяўчына] ўзяла з конюхавых рук напалавіну раменныя лейцы, раскапусцілася ў палукашку і гатова была ўжо ехаць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непасі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае сілы, магчымасці; празмерна цяжкі. Непасільны цяжар. Непасільная праца. □ Пасля непасільнага для раненага напружання і душэўнага хвалявання камісару стала блага. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)