Муму́каць ’рыкаць’ (Корбай, КТС). Ад му‑му‑у! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канчатко́вы, -ая, -ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

Канчатковае заключэнне камісіі.

Канчатковае рашэнне.

2. Які з’яўляецца вынікам, завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.

К. прадукт.

К. вынік.

Канчатковая мэта.

3. Поўны, даведзены да канца.

Канчатковая перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтра́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Гатовы сухі прадукт, спецыяльна апрацаваны для хуткага прыгатавання.

К. кашы.

К. квасу.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (мука, вотруб’е, макуха, зерне).

3. Канцэнтраваная руда (спец.).

|| прым. канцэнтра́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́така, ‑і, ДМ ‑тацы, ж.

Густое, цягучае салодкае рэчыва — прадукт няпоўнага ператварэння крухмалу ў цукар. Бурачная патака. Варыць патаку.

•••

Хапіць шылам патакі гл. хапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўбаса́ і кілбаса́, -ы́, мн.а́сы і (з ліч. 2, 3, 4) каўбасы́, кілбасы́, -ба́с, ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

Вараная, вэнджаная к.

|| прым. каўба́сны, -ая, -ае і кілба́сны, -ая, -ае.

Каўбасныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзёгаць, -гцю, м.

Цёмны смалісты вадкі прадукт, які атрымліваецца шляхам сухой перагонкі дрэва, торфу або каменнага вугалю.

Змазаць боты дзёгцем.

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду — пра што-н. малое, здольнае атруціць, сапсаваць вялікае.

|| прым. дзёгцевы, -ая, -ае і дзягця́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыс, ‑у, м.

Расліна сямейства злакавых, якая вырошчваецца на спецыяльным затопленым полі ў краінах з цёплым кліматам. // зб. Белае прадаўгаватае зерне гэтай расліны як харчовы прадукт.

[Ад грэч. oryza.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субліма́т, ‑у, М ‑маце, м.

1. У хіміі — прадукт сублімацыі.

2. толькі мн. (субліма́ты, ‑аў). У геалогіі — мінеральныя ўтварэнні, якія адкладаюцца на месцы выхаду вулканічных газаў.

[Ад лац. sublimatus — высока падняты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́хкаць ’вухаць’ (КТС). Так зв. «імітацыйны» дзеяслоў ад выклічніка вух (гл.); параўн. Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 68, 84.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Творпрадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. твірпрадукт творчай працы’, стараж.-рус. творъ ’выгляд’, польск. twórпрадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац. tvor ’стварэнне; выраб’, славен. tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв. тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав. творъ ’праца; чын’. Прасл. *tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна *tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)