Кружану́ць ’груба вылаяцца’, ’голасна заспяваць хорам’ (Бяльк.). Да кругі (гл.). Семантычны пераход: ’круг’ > ’хор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перала́зіны ’пераезд у новы дом’ (Нас.) — у выніку кантамінацыі лексем пераход і ўлазіны ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перестро́йка

1. перабудова, -вы ж.;

2. воен. перастро́йка, -кі ж., перашыхтава́нне, -ння ср.;

3. муз. перанала́дка -кі ж.,

4. радио перахо́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.

Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлю́пачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шлюпкі, прызначаны для яе. Шлюпачны компас. Шлюпачны кіль. // Прызначаны для вырабу, рамонту ці захоўвання шлюпак. Шлюпачныя майстэрні. // Які праводзіцца, здзяйсняецца пры дапамозе шлюпкі, шлюпак. Шлюпачныя спаборніцтвы. Шлюпачнае плаванне. Шлюпачны пераход.

2. Звязаны з плаваннем на шлюпках, з іх абслугоўваннем. Шлюпачная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракро́чваць, пракрочываць ’грашыць’ (Нас.), прабачэннепераход, перасячэнне граніцы’ (трох., Сл. ПЗБ). З польск. przekroczwać ’пераступаць; парушаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скачо́к, ‑чка, м.

1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога‑н. пункта апоры. Зрабіўшы з дзівоснай лёгкасцю некалькі скачкоў, уладар статка апынуўся каля маладога аленя. В. Вольскі. Пад акном мільганула шапка паліцыянта. Скачок цераз плот у густы вішняк, а ззаду крык: — Стой! Стой! С. Александровіч. // Такое перамяшчэнне як від спартыўнага практыкавання. Скачок у даўжыню. Скачок з парашутам. Апорныя скачкі. □ Толькі цяпер Баравік зірнуў на масток, што ўзвышаўся над зямлёй, як сапраўдны трамплін для лыжных скачкоў. Шыцік.

2. Рэзкае змяненне чаго‑н. без паступовага пераходу. Скачок тэмпературы. Скачкі ў настроі.

3. Хуткі пераход з аднаго якаснага стану ў другі. Наша Радзіма пад кіраўніцтвам партыі камуністаў за кароткі гістарычны тэрмін зрабіла гіганцкі скачок ад адсталасці да прагрэсу. «Звязда». Пры ўсёй паступовасці, пераход ад адной формы руху да другой заўсёды застаецца скачком, рашаючым паваротам. Энгельс.

4. Імклівае перамяшчэнне, пераход, што адбываецца ў адзін прыём, без перапынку. За апошнія суткі брыгада зрабіла скачок на поўдзень, і батальёну, у які ўваходзіў танк Раманенкі, была пастаўлена задача: да вечара вызваліць яго роднае сяло. Шамякін.

•••

Зацяжны скачок — скачок з парашутам, пры якім парашут доўга яе раскрываецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перекочёвка ж., перекочёвывание ср.

1. перакачо́ўванне, -ння ср., перавандро́ўванне, -ння ср., разг. перавандро́ўка, -кі ж.;

2. перахо́д, -ду м.; перабіра́нне, -ння ср.; см. перекочёвывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Камнякі́, комнякі ’камы’ (івац. Жыв. сл.), да камякі (гл.). Пераход ‑мʼа > мнʼа характэрны для зах.-палес. гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нюа́нс, ‑у, м.

Адценне, нязначны пераход (колеру, гукаў). Нюансы сіняга колеру. Нюансы вымаўлення. □ Колькі сплыло гадоў, а я памятаю чысты голас хлопчыка да самых дробных нюансаў. «ЛіМ». // перан. Наогул адценне, тонкае адрозненне ў чым‑н. Нюансы настрою. □ Тонкім лірызмам, праўдзівасцю пачуцця, багаццем унутраных душэўных нюансаў вызначаюцца вершы Танка аб каханні. Бярозкін.

[Фр. nuance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)