аддуба́сіць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., каго.

Разм. Бязлітасна пабіць (кулакамі, палкай). Язэпу не хацелася ісці да дзеда. Баяўся, што дзед расстаўляе яму пастку: заманіць у хату, а там заб’е або добра аддубасіць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аштыга́ць ’біць, муштраваць’ (Сцяц.). Ад штых ’вастрыё, завостраная палка’, параўн. выштыхацьпабіць’ (КСТ), з азванчэннем х у інтэрвакальным становішчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збуза́ць ’перашкодзіць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з бузаваць ’біць, лупцаваць’, буза ’скандал’ (гл.). Параўн. рус. дыял. избуздать, избузовать, ’пабіць, адлупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэко́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў спорце, у працы і пад. Асаблівы поспех выпаў на долю юнака ў чырвонай майцы.. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік. У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм і ці з’яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка на камбайне? Шамякін. На кончыках пальцаў трэба было падымацца і апускацца дванаццаць разоў. Гэта лічылася рэкордам. Колас. // перан. Разм. Вышэйшая ступень праяўлення чаго‑н.

•••

Пабіць рэкорд гл. пабіць.

Ставіць рэкорд гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Ускінуць за некалькі прыёмаў наверх чаго‑н. у значнай колькасці.

2. каму, па чым. Разм. Пабіць, усыпаць. [Ладымер і Лявон] нават пасябравалі і збіраліся наўскідаць па карку Сташэвічам, але збаяліся. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адбуксува́ць ’аддубасіць, пабіць’ (Бяльк., Касп.), адбуксырыць (Бяльк.). Параўн. лат. buks ’бух’, bukanît ’біць кулаком’. Магчымасць латышскага ўплыву пацвярджаецца фіксацыяй слова ў віцебскім арэале.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.

2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разваява́ць (рузвуюва́ць) ’разбурыць, раскідаць, растрэсці, пабіць’ (Юрч.), развоева́ць ’разбіць, раскідаць, растрэсці’, разваява́ны ’сапсуты, парваны’ (Сцяшк.), развоёваный ’разбіты, раскіданы’ (Нас.). Ад раз- і ваява́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахва́лка ’пахвальба’, ’пагроза’ у выразе пахва́лку дзе́лаіць пабі́ць мяне́ (Нас.), ст.-бел. похвалка, пофалка ’пагроза’ (1478) запазычаны са ст.-польск. pochwałka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шуснуць, шмыгнуць куды-н.

Ш. у гушчар.

2. 3 шумам, хутка ўпасці, зляцець.

Дрэва шаснула на зямлю.

3. Моцна стукнуць па чым-н. або з энергіяй праявіцца ці хутка зрабіць што-н.

Ш. палкай па дошцы.

Ш. нажом па мясе.

Ш. талерку (пабіць). Шаснуў дождж.

Шаснула куля над галовамі.

4. Утварыць шоргат, глухі шум.

Нешта шаснула ў кустах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)