Рэпетава́ць ’злавацца, сердаваць’ (Ян.), рыпытова́тэ ’крычаць, лямантаваць’ (драг., Нар. лекс.). Укр. репетова́ть ’крычаць з усяе моцы; плакаць’, репетувати ’лямантаваць; лаяцца’, рус. репетитъ ’хутка гаварыць’, репетиться ’выказваць незадаволенасць’, чэш. repetit ’хутка і невыразна гаварыць’ экспрэсіўнае ад reptati ’рашаць’ < прасл. *rъptati, дзе rъp‑ — гукапераймальная аснова. (Махэк₂, 512–513; Рэйзак, 536–537). Гл. яшчэ рэптаці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прахалды́кнуць, прохалды́кнуць ’праглынуць’ (ТС). Фармальных адпаведнікаў слову няма. Відаць, нейкая кантамінацыя. Частку кораня хал‑ можна звязаць з рус. ха́лкать ’прагна глытаць’, якое, паводле Ільінскага, мае гукапераймальнае паходжанне (гл. Фасмер, 4, 218), параўн. і ўкр. прохала́вкнути ’праглынуць з прагнасцю’, адкуль можа выводзіцца і гукапераймальнае *халдык, параўн. кульдыкацьневыразна гаварыць’, кулды́к (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.), што імітуе перакульванне і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ні ’маўляў, моў’ (Яруш., Гарэц., Бяльк.), выклічнік (націск залежыць ад папярэдняга слова) ’та, вось, моў’’: я пыни не таковскій; ’прыяцель, вашэць’: тобе, пыни, можно гето сказаць (Нас.). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. рус. пынь‑пынь ’пра чалавека, які гаворыць невыразна, заікаючыся’, або дэфармаванае слова-паразіт, што ўзыходзіць да звароту пане ці васпане (гл.), пра гэта сведчыць заўвага Ярушэвіча “гор.” (гарадское).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́мрыць ’раздражнёна, незадаволена гаварыць пад нос’ (Сцяц.), ’паціху парыкваць (аб карове)’, ’гугнявіць’ (ТС), ’мармытаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), мумрыну́ты ’прамармытаць’ (Клім.), драг. мумрыта́ты ’мармытаць’ (З нар. сл.), момрыцьневыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), рус. валаг. му́мрить, укр. мимрати, мимрити, польск. mumrzeć, чэш. mumrati. Старое анаматапеічнае ўтварэнне, роднаснае да мумліць (гл.) (Бернекер, 2, 75; Фрэнкель, 419; Фасмер, 3, 9; Бязлай, 2, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́мліцьневыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмі́ндзіць ’есці’ (гродз., Сцяц.), ’пляткарыць’ (лях., Янк. Мат., 123), ’муштраваць’ (клец., Жыв. сл., 180), жмі́ндыць ’плявузгаць’ (бялын., Яўс.). Укр. жміндати ’скнарнічаць’. Утворана ад дзеяслоўнага кораня žьm‑ (жаць2) з экспрэсіўным суфіксам ‑i‑nd‑a/i‑. Як і іншыя словы з гэтым коранем, развівае першаснае значэнне ’сціскваць’: ’гаварыць невыразна, сціскваючы рот’, ’пляткарыць, плявузгаць, нудна паўтараць, муштраваць’, ’есці жвякаючы, чмякаючы’; ’скнарнічаць’, ’прыціскацца’. Апошняе не адлюстравана ў запісах, аднак фіксуецца ў вытворным назоўніку жмінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.

1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.

2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.

3. перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго‑н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі — Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.

4. перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплесціся ​1.

2. (у спалучэнні з назоўнікам «ногі»). Няўпэўнена, з цяжкасцю рухацца, чапляцца адна за адну. Па калідору ідзе [Міця], як у тумане. Заплятаюцца ногі. Навуменка. Дзеці змарыліся. Ножкі ў іх запляталіся. Няхай.

3. (у спалучэнні з назоўнікам «язык»). Невыразна, нячленараздзельна вымаўляць. Рая расказвала пра ўсё, што бачыла і перажывала, але язык яе пачаў заплятацца. Новікаў. — Вось я і прыйшоў, Юлька, — гаварыў Андрыян нейкім не сваім голасам; язык яго заплятаўся. Марціновіч.

4. Зал. да заплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нямы́ і не́мы ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Нас., Яруш., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), часам нямы́ ’тс’, але не́мы ’страшны, замагільны’ (Некр.), параўн., аднак, раве́ нямы́м голасам (Багд. 63), не́мы, нему́ ’няздольны гаварыць; знямелы, нерухомы’, немы́м го́ласам (духом) ’страшна, дзіка’ (ТС), укр. німи́й ’нямы, безгалосы’, рус. немо́й, польск. niemy, чэш. němý, славац. nemý, в.- і н.-луж. němy, славен. nȇm, серб.-харв. не̑м, макед. нем, балг. ням. Выводзяць на аснове дысіміляцыі з першапачатковага *měmъ ’які заікаецца, невыразна гаворыць’, што суадносіцца з лат. mēms ’нямы’, męmulis ’заіка’, хец. memaƕƕi ’гавару’, параўн. таксама ням. mummeln ’заікацца’, швед. mimra ’варухаць губамі’ і пад. (Фасмер, 3, 63; Бязлай, 2, 219); у аснове — гукаперайманне, як і ў славац. nemtať, чэш. mumlali, польск. momotaćневыразна гаварыць, бурчаць і пад.’ (Махэк₂, 395). Значэнне ’дзікі, замагільны (голас)’ выводзіцца з ’незразумелы, неартыкуляваны’. Малаверагодна вывядзенне рус. немой ад кораня *nem‑ ’гнуць’, што звязваецца з рэлігійнымі дзеяннямі, адкуль лац. nemuš ’святы гай’, грэч. νεμος ’гай, лес’ і пад. (Макоўскі, Мир сл. и знач., 134). Гл. таксама Улашын, ZfSlPh, 6, 368–372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)