Кумы́с ’напітак з малака кабылы’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. з тат. кымызъ ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 444).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
збі́цень, збітню, м.
1. Уст. Гарачы напітак, які гатаваўся з вады, мёду і вострых прыпраў.
2. Разм. Пра густую масу, збітую, скалочаную з чаго‑н. Збіць збіцень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрапіла́, ‑ы; мн. электрапілы, ‑піл; ж.
Піла, якая прыводзіцца ў дзеянне электраматорам. Прымярае лес спяцоўку З моху, траў — зялёных нітак. І электрапілы зноўку П’юць бярозавы напітак. Маляўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кру́хі 1 ’мясны суп з рошчынай’ (Шатал.). Гл. крухі 2.
Кру́хі 2 ’кісла-салодкі напітак’ (Шатал.). Гл. круха 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ром, ‑у, м.
Моцны спіртны напітак з перабрадзіўшага соку або патакі цукровага трыснягу. На стале стаялі яшчэ бутэлькі з лікёрам, ромам і вазы з апельсінамі і ананасамі. Маўр.
[Англ. rum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́шавы і ігру́шавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грушы (у 1 знач.). Грушавы пень. Ігрушавы сад.
2. Прыгатаваны з груш (у 2 знач.). Грушавы напітак. Ігрушавая эсенцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), як шыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус. питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл. *pi‑v‑o ’тое, што п’юць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ражада́ ’апельсінавы напітак’ (трак., Сл. ПЗБ). З польскага oranżada ’тс’ з адпадзеннем пачатковага o‑ і пераносам націску, магчыма, пад літоўскім уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пі́ва, ‑а, н.
Слабаалкагольны напітак з ячменнага соладу. Мінуўшы Сяльцо, Лабановіч надумаўся зайсці да старога Абрама, выпіць бутэльку піва і крыху адпачыць. Колас.
•••
Піва не зварыш з кім гл. зварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Моцны алкагольны напітак, настоены на палыне, асіне ці іншых духмяных раслінах. Два хлопцы сядзяць, вістуючы, Далары кладуць на кон, Адзін аднаго частуючы Абсентам ды каньяком. Таўбін.
[Фр. absinthe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)