боепрыпа́сы, ‑аў; адз.

Баявыя прыпасы: снарады, міны, патроны і пад. На пуцях стаяў мёртвы бронецягнік, палалі эшалоны з боепрыпасамі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духме́нь, ‑і, ж.

Разм. Душнае надвор’е, паветра; духата. Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмені. Лынькоў. Ад лесу патыхала духменню. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаллі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Жаласны, жаласлівы. Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, і песні любіў найбольш сумныя, жаллівыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярша́к, першаку, м.

Разм. Тавар першага гатунку. // Першая самагонка з затору ​2. [Стрыбульскі:] Толькі [ёсць] самагонка! Але добрая. Пяршак! Першы сорт! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памакрэ́ць, ‑эе; зак.

Стаць макраватым, мокрым. Сарочка памакрэла, асабліва пад пахамі ды на спіне, і прыліпла шчыльна да цела. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Конь нацягнуў пастронкі, нарог лёгка ўехаў у зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім закончаны. Радасна было бачыць будаўнічыя пляцоўкі, чырвоныя недавершаныя сцены, вежавыя краны з выцягнутымі стрэламі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́цемак, ‑мку, м.

Цемната, адсутнасць святла, асвятлення. Пасля абеду на выгане сышліся ўсе: да поцемку ставілі шулы, часалі .. падваліны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Дарма, марна патраціць (час). У Кіеве і Львове мы прамарнавалі больш за суткі! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыблука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і прыблукаць. Ляснік Міця, які прыблукаўся .. [на поле] са сваёй заўсёднай стрэльбай, засмяяўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)