сысуно́к, ‑нка, м.
Памянш.-ласк. да сысун; тое, што і сысун. Жарэбчык-сысунок. □ Рабінка .. холадна, амаль варожа зірнуў на Мішу, — Малы ты яшчэ, сысунок ты яшчэ, каб гаварыць мне такія гаворкі. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Не́ўнік, нэвникъ ’малы гаршчок’ (пін., Мат. сев.-малорус., 2, 17). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уме́раны, -ая, -ае.
1. Сярэдні паміж крайнасцямі — не вялікі і не малы, не гарачы і не халодны і пад.
Умераная скорасць.
Умераная вільготнасць.
Умераныя патрабаванні.
2. Пра клімат: сярэдні паміж гарачым і халодным.
У. клімат.
У. пояс.
3. Які трымаецца сярэдняй палітычнай лініі, схільны да кампрамісу, згодніцтва.
Умеранае крыло рэфарматараў.
Умераная палітыка.
|| наз. уме́ранасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзіця́ і дзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.
1. Малы хлопчык або дзяўчынка.
Дзеці дашкольнага ўзросту.
Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.
2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.
Д. свайго веку.
Д. вуліцы.
Д. прыроды.
|| ласк. дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мікраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены, даследаваны пры дапамозе мікраскопа.
2. Вельмі малы, які можна ўбачыць толькі пад мікраскопам. Мікраскапічныя арганізмы. Мікраскапічныя водарасці.
3. перан. Вельмі маленькі, нязначны па велічыні, памерах. Мікраскапічная дэталь. Мікраскапічная доза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашушу́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Шушукацца некаторы час. Малы, відаць, надумаў адпомсціць Адаму. Ён аб нечым пашушукаўся ў кутку з сябрамі, і вось усе, хто сядзеў на лаўцы, нібы па камандзе, усталі. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
юс, юса, м.
Спец. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.
•••
Юс вялікі — літара Ѫ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «о» насавое.
Юс малы — літара ѧ стараславянскага алфавіта, якая абазначала «е» насавое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вагаві́ты ’які мае значную вагу’ (КТС): «малы нарадзіўся здаровы і вагавіты». Да вага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мале́цце ’маленства’ (Нар. Гом.). Скарочаная форма ⁺малалецце (< *malolětьje). Да малы́ і ле́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залатні́к I, -ка́ м., тех. золотни́к
залатні́к II, -ка́ м., уст. (мера веса) золотни́к;
◊ малы́ з., ды дарагі́ — погов. мал золотни́к, да до́рог
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)