кладо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

Памяшканне для захавання прадуктаў харчавання, тавараў, сыравіны і пад. [Конюх Рыгор] вынес з кладоўкі хамут, падсядзёлак і лейцы. Якімовіч. [Гаспадыня] разам з маслам прынесла з кладоўкі гладышык малака. Пальчэўскі. // перан. Пра тое, што захоўвае ў сабе вялікія багацці, мае важнае значэнне. Падземныя кладоўкі. □ Лес — гэта яшчэ і кладоўка вільгаці і «лёгкія» зямлі — ён ачышчае, фільтруе ад пылу, копаці і гразі паветра. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лі ‘гардзіны з прыгожай парусінавай тканіны’ (Сцяц.; баран., Сл. Брэс.), ‘карункі (у маладой на галаве)’ (Федар., 6, Сцяшк. Сл.); туль ‘вэлюм маладой’ (петрык., Шатал.), ‘цюль’ (Касп.; капыл., Жыв. сл.). Запазычана праз польск. дыял. tul ‘цюль’, параўн. чэш., славац. tyl, паўд.-чэш. tul ‘тс’, якое з франц. tulle — ад назвы горада ў Францыі Tulle, дзе вырабляліся баваўняныя або шаўковыя лёгкія ажурныя тканіны (SWO, 1980, 762; Махэк₂, 664). Сюды ж тулёўка ‘хустка, абшытая карункамі’ (капыл., Сл. ПЗБ). Гл. туль, цюль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашко́дзіць сов.

1. (принести вред) повреди́ть;

со́нца вам не п. — со́лнце вам не повреди́т;

2. (поломать, поранить, испортить и т.п.) повреди́ть;

п. ка́бель — повреди́ть ка́бель;

3. порази́ть;

туберкулёз ~дзіў лёгкія — туберкулёз порази́л лёгкие;

не п. — не повреди́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які вельмі пеніцца; з пенай. [Маці] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу. Шамякін. Прыемна і ўлетку, калі б’юць перуны, а па дарогах цякуць пеністыя рэчкі. Гроднеў. Мы, перадаючы гладыш з рук у рукі, пілі яшчэ пеністы пахучы сырадой. Няхай. // Падобны на пену. Прачнулася сонца. Барвай набрынялі пеністыя лёгкія хмаркі, чырвань заліла ўсё: і лес, і вёску, і паплавы. Капыловіч.

2. Які ўтварае многа пены (у 2 знач.). Пеністае мыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкілёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лячы́ць, лячу, лечыш, лечыць; незак., каго-што.

Імкнуцца паправіць, вярнуць здароўе пры дапамозе лекаў і іншых медыцынскіх сродкаў. Лячыць хворага. □ Цэлы год лечаць .. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Прымяняць лекі і іншыя медыцынскія сродкі для вылечвання якога‑н. хворага органа. Лячыць сэрца. Лячыць лёгкія. // Прымаць захады для спынення якой‑н. хваробы. Лячыць грып. // перан. Разм. Адбудоўваць, аднаўляць. Край ажывае, Лечыць свае раны, Будуе дбайна Свой шчаслівы лёс. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манжэ́та, ‑ы, ДМ ‑жэце, ж. і манжэ́т, ‑а, М ‑жэце, м.

1. Абшлаг або абшыўка рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш. [Маладая жанчына] была ў доўгай цёмнай сукенцы з карункавым каўняром і такімі ж манжэтамі. Арабей.

2. Спец. Кольца, якое перашкаджае перацяканню вадкасці, газу ў поршневых помпах, а таксама служыць для змацавання канцоў труб. // Павязка ў апараце, які служыць для вымярэння ціску крыві. [Авіяцыйны ўрач] акуратна абхапіў руку Сцяпанава чорным манжэтам. Вымяраў крывяны ціск, паслухаў сэрца, лёгкія. Алешка.

[Фр. manchette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.

1. Сіпласць, адсутнасць чыстаты голасу. Толькі недалёка ціха булькала крынічка і да хрыпаты надрываўся недзе драч. Ваданосаў. У крыклівым голасе заўжды хрыпата будзе, ён не чысты. Сапраўдны паэт не крычыць. Галавач.

2. Хрыпенне, хрып. Спыняўся [сабака] на момант, каб набраць паветра ў лёгкія і ўцягваў яго з хрыпатою. Крапіва. Тут жа прабіў Шклянкаў насценны гадзіннік шэсць, без хрыпаты, чыста, быццам разумеючы, што на дварэ канец лютага і на парозе вясна. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Санда́лілёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі’ (ТСБМ), санда́лы, сандалэ́, санда́лі (Сл. ПЗБ), санда́л (Сл. Брэс.) ’тс’. Ст.-бел. сандаль ’сандаля’, ст.-слав., рус.-ц.-слав. сан(ъ)далии, рус. санда́лии, прастамоўнае санда́ли. Першакрыніца слоў — грэч. σανδάλιον ’драўляны чаравік’, якое прыйшло з Усходу (Фасмер, 3, 556; Булыка, Лекс. запазыч., 113). У суч. бел. м. формы з мяккім ‑л‑, магчыма, запазычаны праз рускае пасрэдніцтва, з цвёрдым — праз польскае, параўн. sandały ’сандалі’, sandał адз. л., якія, як мяркуе Фасмер (там жа), запазычаны з захаду; параўн. італ. sandala ад лац. sandalium.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)