далячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.

1. Закончыць сваё лячэнне, канчаткова вылечыцца. Далячыцца ў бальніцы.

2. Разм. Лячэннем давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіятэрапі́я, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

[Ад грэч. phisis — прырода і therapeia — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сберега́тельный ашча́дны;

сберега́тельная ка́сса ашча́дная ка́са;

сберега́тельная кни́жка ашча́дная кні́жка;

сберега́тельное лече́ние мед. зберага́льнае (ашчаджа́льнае) лячэ́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́зер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Аптычны квантавы генератар для атрымання вузкага інтэнсіўнага, вельмі моцнага пучка святла.

Імпульсны л.

2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.

Зварка лазерам.

Лячэнне лазерам.

|| прым. ла́зерны, -ая, -ае.

Лазерная ўстаноўка.

Л. прамень.

Лазерная хірургія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клі́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Бальнічная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбна-выкладчыцкай работай. Клініка шпітальнай хірургіі. Клініка інфекцыйных хвароб.

[Ад грэч. klinkē — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрыза́цыя, ‑і, ж.

1. Перадача якому‑н. целу электрычнага зараду. Электрызацыя трэннем.

2. Лячэнне электрычнасцю. Электрызацыя рукі.

3. Змена якасці, стану чаго‑н. электрычнасцю. Электрызацыя він.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

излече́ние

1. (действие) лячэ́нне, -ння ср.;

находи́ться на излече́нии знахо́дзіцца на лячэ́нні;

2. (выздоровление) вылячэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

далячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.

1. Закончыць лячэнне каго‑, чаго‑н., канчаткова вылечыць. Далячыць руку. Далячыць хворага.

2. Разм. Лячэннем давесці да якіх‑н. непрыемных вынікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Прафесія, занятак муляра; мулярныя работы. [Стары:] — Лячэнне — лячэннем, а да працы возьмецца — кіпіць. І што ні возьме — сталярку, мулярку, шавецкае. Залатыя рукі! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варажба́ ’гаданне’ (Гарэц.); ’чараўніцтва’ (Яруш., 118). Рус. ворожба, укр. ворожба, польск. wróżba ’гаданне, прадказанне’, балг. дыял. вра́жба́лячэнне, дзеянне ўрача’, макед. вражба ’варажба’, серб.-харв. вра́жбина ’чараўніцтва’. Прасл. *voržьba < *voržiti (гл. варажыць). Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)