змо́ршчынка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Памянш. да зморшчына; невялікая зморшчына. Ля куточкаў ласкавых матчыных вачэй разбегліся зморшчынкі. Даніленка. Вайсковая форма на ім як на ляльцы, шырокія Грышкавы грудзі аблягае афіцэрскі фрэнч без адзінай зморшчынкі. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ігры́шча, ‑а; Р мн. ‑аў; н.
Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў; вечарынка з пітвом, частаваннем. Моладзь зрабіла танцавальную пляцоўку і наладжвала ігрышчы. Марціновіч. У Змітраковай хаце спраўлялі ігрышча, і мы, дзетвара, хадзілі глядзець, як скачуць дарослыя. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
каха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Кахаць адзін аднаго. «Магда, Магдачка, Мая кветачка-пралесачка! Не кахацца мне, хлопу, з табою, Ваяводы старога дачкою». Багдановіч.
2. безас. Пра магчымасць кахаць і быць каханым. Вярніся, родны, мне якраз І не кахалася яшчэ! Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ліню́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ліняе, выцвітае. Лінючы порт.
2. Які знаходзіцца ў стане лінькі. Лінючая змяя. □ На дварэ зелянела вясна... Недалёка ад хаты, на лужку, пасвіўся невялікі табунок калгасных коней. Коні, як коні, брыгадныя рабацягі, з падупалымі лінючымі бакамі. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
памянёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць (гл. памінаць у 1 знач.).
2. у знач. прым. Названы. Не ў кожнага з памянёных дабрадзеяў я была [у гасцях]. Інакш не мела б часу схадзіць на сенажаць і ў сад, у бібліятэку, на ферму. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
патрыма́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад патрымаць.
2. у знач. прым. Ужываны, не новы. Нарэшце пашчасціла Паўлаўне! Інструмент, можна лічыць, куплены. Якраз такі, як шукалі з майстрам: патрыманы, але ў добрым стане, не дарагі, але гучны, сваёй — айчыннай фірмы. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
стове́жавы, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага! Мележ. А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі? Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пасарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.
Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць. Мележ. Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая! Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыбра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыбраць.
2. у знач. прым. Прыведзены ў парадак, чысты; упрыгожаны. І доўга сядзелі ў пустой, прыбранай хаце, і маўчалі, і моўчкі слухалі, як на сцяне ў поўнай цішыні цікаў гадзіннік. Адамчык. Павялі паслоў Да прыбраных сталоў. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.
Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт. Семашкевіч. // Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку. Лось.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)