гі́дкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Гадкі. Чорная, гідкая, страшная кроў паплыла ў .. [лесніка] з галавы, пэцкала новы жупан, стрэльбу. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запёкшийся / запёкшаяся кровь запе́чаная кроў;

запёкшиеся гу́бы пасмя́глыя (пасма́глыя, засмя́глыя, засма́глыя, сасмя́глыя, сасма́глыя) гу́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

голубо́й блакі́тны;

голуба́я кровь блакі́тная кроў;

голубо́е то́пливо блакі́тнае па́ліва;

голубо́й экра́н блакі́тны экра́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крышэ́ць ’запякацца (пра кроў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kreseti ’тс’ (там жа, 2, 547). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Млі́чавы, млічо́ві ’які млее, убачыўшы кроў’, ’слабы, невынослівы’ (Нікан.). Да польск. mdleć ’слабець’, mdły ’слабы, бяссільны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запячы́ся, ‑пячэцца; пр. запёкся, ‑пяклася, ‑лося; зак.

1. Пакрыцца скарынкай пры гатаванні ў печы, у духоўцы. Каша добра запяклася.

2. Загусцець, засохнуць (пра кроў). Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. У бот пацякла кроў, запяклася. Шамякін.

3. Перасохнуць ад смагі, патрэскацца (пра вусны). Засмаглі вусны і запёкся рот. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Запечаная ў кішках кроў разам са спецыямі; крывяная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць цвёрдым, сухім. Кроў скарэла на плячы. Нам бы лямкі пасячы, атаман арцелі! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́на, ‑ы, ж.

Крывяносны сасуд, па якім кроў цячэ да сэрца.

•••

Полыя вены — дзве вены, якія ўпадаюць у правае перадсэрдзе.

[Лац. vena.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мсціць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; незак.

Чыніць помсту каму‑н. [Міхаіл] помсціў ненавісным ворагам за кроў і слёзы сваёй знявечанай радзімы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)