Тушэ́ ‘ўдар па клавішах пры ігры на фартэпіяна’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘удар, укол у фехтаванні’, ‘прыём у барацьбе (палажыць на лапаткі)’ (ТСБМ). Праз рускую мову з франц. touche ‘дотык’, touché ‘закрануты, які атрымаў удар’, якое з toucher ‘дакранацца, чапаць’ (ЕСУМ, 5, 689; Арол, 4, 123). Сюды ж тушы́раваць ‘класці саперніка на лапаткі (у барацьбе)’, ‘падбадзёрваць лёгкімі ўдарамі дрэсіраваную жывёліну (у цырку)’ (ТСБМ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Надэ́чыць 1 ’падбухторыць’, над§чыцца ’падбухторыце^’, надраны ’падбухтораны’ (Яўс.). Утворана ад dŚчbiць ’паву чаць, падбухторваць’, дЗчыцца ’навучацца, пераймаць’, д$чаны ’навучаны’, для якіх не выключана аднолькавае паходжанне з бачыць ’гаварыць’, нaдśчыць ’нагаварыць’, што выводзяцца з літ. dėti ’абгаворваць’ (Сл. ПЗБ, 182). Можна меркаваць і пра блізкасць да дзеяслова незакончанага трывання дукаваць ’павучаць, падбухторваць’ (гл.), форма закончанага трывання ад якога была б над укаваць або *навучыць, што вельмі блізка фармальна і семантычна да разглядаемага слова.
◎ Надэ́чыць 2 Змяшчаць’ (Каханоўскі, Повязь часоў. Мн., 1985, 87), з тэксту не відаць, дзе распаўсюджана слова. Каханоўскі спрабуе звязаць з уласнай назвай Маладэнна, якая этымалагізуецца як ’малазмяшчальнае месца’, паколькі населены пункт быў заснаваны паміж поймай ракі і Ашмянскім узвышшам. Няясна, магчыма звязана з літ. dėti ’класці, змяшчаць’, nudėti ’залажыць, засунуць’, што адпавядае слав. *detiy адно са значэнняў якога ’дзець, класці, змяшчаць’ (гл. Абаеў, ВЯ, 1988, 3, 36); тады назва горада рэканструюецца як *malo‑detь‑no (суч. Маладзечна).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
укла́дывать несов.
1. (класть) кла́сці;
укла́дывать больно́го в посте́ль кла́сці хво́рага ў пасце́ль;
2. (класть спать) кла́сці, уклада́ць, укла́дваць (спаць);
мать укла́дывала дете́й спать ма́ці кла́ла (уклада́ла, укла́двала) дзяце́й спаць;
3. (располагать в определённом порядке) уклада́ць, укла́дваць; (складывать) склада́ць, скла́дваць;
укла́дывать ре́льсы уклада́ць (укла́дваць) рэ́йкі;
укла́дывать до́ски штабеля́ми склада́ць (скла́дваць) до́шкі штабяля́мі;
укла́дывать ве́щи в чемода́н склада́ць (скла́дваць) рэ́чы ў чамада́н;
4. (умещать) укла́дваць;
укла́дывать статью́ в один лист укла́дваць арты́кул у адзі́н а́ркуш;
5. (обкладывать) абклада́ць, абкла́дваць; (выкладывать) выклада́ць, выкла́дваць; (вымащивать — ещё) вымо́шчваць;
укла́дывать бордю́ры клумб ка́мешками абклада́ць (абкла́дваць) бардзю́ры клу́мбаў каме́ньчыкамі;
укла́дывать двор ка́мнем выклада́ць (выкла́дваць, вымо́шчваць) двор каме́ннем;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
надарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., што.
1. Крыху, не да канца падраць. Святланка першая працягнула свой білет кантралёрцы. Тая крыху надарвала білет. Васілёнак.
2. Пашкодзіць ад якіх‑н. празмерных намаганняў, напружання. Надарваць здароўе. □ Радзівоніха выплакала ўсе слёзы І голас надарвала. Жычка. // Змучыць фізічна або маральна. — Нашто ж было класці такі воз! — заўважыў Косцік. — Гэта ж можна надарваць каня. Баранавых.
•••
Надарваць (парваць, надарваць) жывот (жываты) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.
Надарваць сэрца — выклікаць душэўныя пакуты.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
поверга́ть несов.
1. уст. (валить) зва́льваць, валі́ць; (бросать) кі́даць; (класть) кла́сці; (свергать) звярга́ць, зрына́ць;
2. перен. (побеждать) перамага́ць, адо́льваць;
3. перен. (приводить в тяжёлое состояние) прыво́дзіць (у ця́жкі стан); (бросать) кі́даць; (нагонять) наганя́ць (што); (погружать) аго́ртваць (чым);
эта мысль поверга́ет её в отча́яние гэ́та ду́мка прыво́дзіць (кі́дае) яе́ ў ро́спач;
поверга́ть в скорбь прыво́дзіць у сму́так, засмуча́ць;
◊
поверга́ть к стопа́м уст. кла́сці (кі́даць) да ног;
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Легава́цца ’качацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.), укр. ляговитися ’лажыцца’, ст.-рус. наўг. лѣгивати — мнагакратны дзеяслоў да лѣгати ’выконваць палавы акт’, польск. legiwać, паўд. legować ’часта ляжаць, лажыцца’, н.-луж. zlagowaś, в.-луж. zlehować ’класці, накладваць’, чэш. polehovati ’класціся, прылягаць’. Паўн.-прасл. leg‑ovati sę ’лажыцца (неаднаразова)’ — ітэратыўны адыменны дзеяслоў, утвораны пры дапамозе суф. ‑ovali ад асновы leg‑ / log‑ / lag‑. Семантыка бел. лексемы развілася ад ’(неаднаразова) лажыцца’ праз ’вылёжвацца’ да ’качацца’. Да легчы (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Выклада́ць ’вучыць, займацца педагагічнай дзейнасцю’ (БРС, Гарэц., Яруш., Касп.), ’вымаць’ (БРС, Нас., Гарэц.), ’выказваць (думку), тлумачыць’ (БРС, Нас., Гарэц., Яруш.); ’кастрыраваць’ (Юрч., Шатал.), выклада́ти ’ткаць тэхнікай узорнага ткання’ (Влад.). Гл. кладу, класці. У значэнні ’вучыць, займацца педагагічнай дзейнасцю’ слова з’яўляецца калькай рус. излагать (Крукоўскі, Уплыў, 149); мяркуюць (Гіст. мовы, 2, 142), што значэнне ’выказваць (думку)’ — таксама калька рус. дзеяслова, але хутчэй гэта семантычнае запазычанне з польск. wykładać ’выказваць, тлумачыць’, на што можа ўказваць фіксацыя гэтага значэння ўжо ў Насовіча.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.
Сукенка з кішэнямі.
Ушыць кішэні.
2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.
К. у гаспадарчай сумцы.
3. Паглыбленне, выемка (спец.).
К. тоўстай кішкі.
◊
Біць па кішэні — уводзіць у выдаткі.
За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.
Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.
Набіць кішэнь — нажыцца.
Не па кішэні каму — надта дорага.
Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.
|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).
|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.
Кішэнныя грошы.
Кішэнныя расходы.
К. злодзей.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
хава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1. каго-што. Класці, размяшчаць дзе-н. так, каб ніхто не змог знайсці або ўбачыць.
Х. грошы.
2. каго-што. Укрываць, ахоўваць ад небяспекі.
Х. параненых партызан.
3. перан., што. Не выяўляць адкрыта.
Х. свае думкі.
Х. усмешку.
4. каго-што. Засланяць сабой, рабіць нябачным.
Разложыстая груша ў сваім цяні хавае хатку.
5. што. Трымаць што-н. у пэўным месцы.
Х. рукі ў кішэнях.
6. што. Змяшчаць, утрымліваць у сабе.
Зямля хавае ў сваіх нетрах незлічоныя багацці.
7. што. Зберагаць для пэўнай патрэбы, не траціць, захоўваць.
Х. яблыкі на зіму.
8. што. Берагчы як скарб, трымаць у памяці.
Х. у памяці мінулае.
|| зак. схава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.
|| наз. хава́нне, -я, н.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
труна́, ‑ы; мн. труны, трун; ж.
1. Сацыяльная скрынка, у якой хаваюць памёршага. Неўзабаве была гатова труна. Сасновая, з выгаблеваных дошак, якія пахлі смалой. Дайліда. Назаўтра хавалі забітых. За трунамі ішло паўгорада. Плакалі трубы аркестра, плакалі людзі, плакаў і Сцёпка. Хомчанка.
2. у знач. вык. Пагібель, канец; вельмі дрэнна. Чалавек ледзь дацягнуўся да хаты, і праз два тыдні — труна. Машара.
•••
Гнаць у труну гл. гнаць.
Да труны — да смерці (не забыцца, помніць).
Загнаць (увагнаць, звесці) у труну гл. загнаць.
Легчы ў труну гл. легчы.
Труна чакае — пара паміраць.
Хоць у труну кладзі гл. класці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)