эсплана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д (спец.).

1. Шырокая вуліца з адеямі пасярэдзіне.

2. Пустое, незабудаванае месца паміж сценамі крэпасці (уст.).

3. Плошча перад вялікім будынкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыякрыты́чны, -ая, -ае.

У выразе: дыякрытычны знак — надрадковы ці падрадковы знак у літары (у некаторых алфавітах — побач з літарай), які ўдакладняе гучанне, напр., значок кароткасці над літарамі «ў» або «й».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; незак.

1. Выбівацца з сіл, знясільвацца.

2. Мучыцца, пакутаваць (разм.).

М. над цяжкай задачай.

|| зак. замардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся і змардава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з-па́-над, прыназ. з Р.

Ужываецца пры ўказанні на кірунак руху з прасторы, якая знаходзіцца над месцам, названым залежным словам. Там, угары,.. з-па-над Нёмна сяло глядзела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся, -по́ціцца; незак.

1. па кім-чым, каля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.; працаваць над чым-н.; працаваць над чым-н.

К. па справе.

К. каля гаспадаркі.

2. без дап. і з дадан. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.

3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаці́цца, -пачу́ся, -по́цішся; -по́ціцеся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́лле, -я, н.

1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

Грубае н.

Сляды насілля на целе.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-н.

Н. над асобай.

3. Прыцясненне, злоўжыванне сваёй уладай.

Барацьба з насіллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяя́цца несов.

1. смея́ться, улыба́ться;

жанчы́на глядзе́ла на дзіця́ і смяя́лася — же́нщина смотре́ла на ребёнка и смея́лась (улыба́лась);

во́чы яе́ смяя́ліся — глаза́ её смея́лись;

2. (з каго, чаго) смея́ться (над кем, чем); труни́ть (над кем, чем); шути́ть (над кем, чем); насмеха́ться (над кем, чем);

лю́дзі смяю́цца — лю́ди смею́тся;

с. праз слёзы — смея́ться сквозь слёзы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запусці́ць¹, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што і чым у каго-што. З размаху кінуць (разм.).

З. камень або каменем у сцяну.

2. што. Прывесці ў дзеянне, у рух, пачаць работу над чым-н.

З. матор.

З. новую мадэль у вытворчасць (пачаць масава вырабляць што-н.). З. сцэнарый у вытворчасць (пачаць працу над фільмам). З. змея (прымусіць узляцець). З. ракету.

3. што. Засунуць куды-н. унутр (разм.).

З. руку ў чыю-н. кішэню (таксама перан.: узяць чужое). З. кіпцюры ў што-н.

4. каго (што). Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай.

З. малькоў карпа ў сажалку.

|| незак. запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. запуска́нне, -я, н. і за́пуск, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. запускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: лік у простых дробах, які стаіць над рысай і паказвае, з колькіх долей складаецца дроб; проціл. назоўнік.

У дробе 3/5 л. 3, а назоўнік 5.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)