карбару́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Злучэнне крэмнію з вугляродам — вельмі цвёрдае крышталічнае рэчыва, якое прымяняецца для шліфоўкі сталі, вырабу вогнетрывалых матэрыялаў і пад.

[Ад лац. carbo — вугаль і ням. rund — круглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінера́л, ‑у, м.

Неарганічнае злучэнне, якое выступае ў прыродзе пераважна ў выглядзе крышталяў і з’яўляецца састаўной часткай зямной кары і іншых касмічных цел.

[Фр. minéral.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серавадаро́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Злучэнне серы з вадародам — газ, які ўтвараецца пры гніенні бялковых рэчываў і мае рэзкі непрыемны пах тухлых яец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азо́н, -у, м.

Газ з рэзкім пахам, злучэнне трох атамаў кіслароду, ужыв. для ачышчэння паветра, вады, а таксама ў тэхніцы.

|| прым. азо́навы, -ая, -ае.

Азонавая дзірка (спец.) — анамальная з’ява — змяншэнне натуральнай для дадзенай шыраты і пары года колькасці азону ў азонавым слоі атмасферы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зро́шчванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрошчваць — зрасціць.

2. Цеснае злучэнне, зліццё чаго‑н. з чым‑н. Зрошчванне банкавага капіталу з прамысловым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарні́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шарніра, уяўляе сабой шарнір. Шарнірны механізм. Шарнірныя вузлы. // Зроблены на шарнірах, з шарнірамі. Шарнірная перадача. Шарнірнае злучэнне дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арма́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Вялікае злучэнне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць узгоднена. Армада бамбардзіроўшчыкаў. □ Крышылі ўзбярэжжа лінкоры снарадамі, Армады крылатыя засцілі свет. Панчанка.

[Ісп. armada — флот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйное вайсковае злучэнне ў Старажытным Рыме (гіст.).

2. Назва асобных вайсковых часцей у некаторых краінах.

3. перан. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

Ордэн ганаровага легіёна — французскі ордэн часоў Напалеона.

|| прым. легіённы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіці́н, ‑у, м.

Арганічнае злучэнне фосфару, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і з’яўляецца лякарствам пры асобных захворваннях нервовай сістэмы, а таксама для павышэння абмену рэчываў у арганізме.

[Ад грэч. phytón — расліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпі́лечны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шпількі, да вырабу шпілек. Шпілечная вытворчасць.

2. Спец. Звязаны з прымяненнем, выкарыстаннем шпілек (у 4 знач.). Шпілечнае мацаванне. Шпілечнае злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)