чу́мны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чумы (у 1 знач.). Чумная эпідэмія. □ Праклятыя каты! Яны ўсміхаюцца, Здымаючы з чумных бацыл барышы. Панчанка. // Заражаны чумой (у 1 знач.). [Сасноўскі:] Толькі будзьце асцярожны з гэтым гарылападобным зверам. Чумны звер, калі ён нават у клетцы, страшны. Гурскі.

2. Разм. Шалёны, ашалелы, утрапёны. [Херувім:] «Браты анёлы, што гэта з ім?! Ды ён жа нейкі чумны!» Вярцінскі.

чу́мны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чума, уласцівы чуму. Чумныя жэрдкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неукроти́мый неўтаймо́ўны, неўтаймава́ны; (неудержимый) нястры́мны, няўпы́нны; (неистовый) шалёны; (яростный) лю́ты;

неукроти́мый гнев шалёны (лю́ты) гнеў;

неукроти́мые поры́вы нястры́мныя (шалёныя) пары́вы;

неукроти́мый зверь шалёны (лю́ты) звер;

неукроти́мый дух неўтаймо́ўны (неўтаймава́ны) дух;

неукроти́мый нрав неўтаймо́ўны (неўтаймава́ны, шалёны, лю́ты) но́раў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мярло1, мірло (груб.) ’бярлога, пасцель’, мярлог, мярлох, мярлога ’бярлога мядзведзя, ваўка, ліса’, ’месца, дзе ляжыць жывёла’, ’лагво, лежа, пасцель звера’, паст. ’подсціл’ (Нас., Грыг., Яруш., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Касп., Бяльк., Растарг.; слаўг., Яшк.; полац., Хрэст. дыял.), арш. ’месца на раллі, на пяску, дзе ляжаў звер або качаўся конь’ (Яшк.), ’гняздо’ (дрыс., КЭС). Да бярлога (гл.). Паводле Карскага (1, 328), у дадзеным выпадку мае месца народнае пераасэнсаванне.

Мярло2 (груб.) ’ненасытнае стварэнне’ (мсцісл., З нар. сл.), ’ненасытны, прагны чалавек’ (гор., Мат. Маг.), ’абжора’ (Юрч. Фраз. 3). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем з рус. тул. мурле́ ’шчокі’, ст.-рус. мурлетка ’тоўсты, тлусты твар’, сіб. мурло ’пыса жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

велічыня́, ‑і; мн. велічыні, ‑чынь; ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго‑н. Стол сярэдняй велічыні. □ Знадворку.. хата сапраўды мела.. прыстойны выгляд і нават сярод іншых вызначалася сваёй велічынёй і свежасцю. Зарэцкі. Звер гэты быў незвычайнае велічыні. Колас.

2. Колькасць чаго‑н.; сума; лік. Велічыня зарплаты. Велічыня асігнаванняў.

3. Спец. Усё тое, што можна вымераць, злічыць. Пастаянная велічыня. Зменная велічыня. Натуральная велічыня. Абсалютная велічыня.

4. перан. Пра што‑н. выдатнае ў тых ці іншых адносінах. Джордж Лоўрэнс у гэты час быў даволі прыкметнай велічынёй сярод чыкагскіх мастакоў. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; напа́ў, -па́ла; -падзі́; зак., на каго-што.

1. Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.

Н. на суседнюю краіну.

Звер напаў на чалавека.

2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.

Н. на сваіх крытыкаў.

3. 3 прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).

Н. на ежу.

4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.

Н. на ягаднае месца.

Н. на воўчы след.

5. Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).

На мяне напала роспач.

Напаў кашаль.

Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.

|| незак. напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нападзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́дла, ‑ы, ж.

1. Труп жывёліны; мярцвячына. Калі звер галодны дарвецца да падлы — да яго падыходзяць бліжэй: не чуе, заняўшыся. Пташнікаў. Гэтыя агідныя звяры [гіены] кормяцца больш усялякай падлаю і рэдка нападаюць на людзей. Маўр.

2. Разм. зневаж. Аб кім‑, чым‑н. вельмі дрэнным. [Антон:] — Яшчэ гэтага толькі нам не хапала, каб псаваць сваё здароўе праз кожную падлу. Машара. Ды перабраў тут дзядзька меру: На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся. Колас. // Лаянка, грубы зварот. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ. — Уставай, падла ты, тры гадзіны! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раз’юшыць.

2. у знач. прым. Які ашалеў ад злосці, раз’ятраны, разлютаваны. Раз’юшаны звер. □ Злы, раз’юшаны, са сцятымі зубамі, з ссунутымі брывамі пераступіў .. [войт] парог свае хаты. Колас. Раз’юшаная, ашалелая ад рэўнасці жанчына стукае з усяе сілы ў дзверы. «Полымя». Раз’юшаны .. бугай .. прыпёр хлопчыка да дуба, узняў высока на рогі і кінуў вобзем. Краўчанка. // Які адлюстроўвае крайняе ўзбуджэнне, шаленства. Прычыніўшы за сабою дзверы, .. [Понтус] шукаў раз’юшанымі вачыма жонкі. Карпаў. // перан. Шалёны, неўтаймаваны. Як толькі мы выйшлі за браму, раз’юшаны вецер наляцеў на нас, закідваючы калючай снежнай трухой. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уго́ру, прысл.

Увышыню, уверх; увысь; проціл. уніз. Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны. Паслядовіч. Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Хлопцы стралялі ўсё, больш угору, бо і наперадзе, і з бакоў — усюды свае. Ваданосаў. // У напрамку да верху, на больш высокае месца; вышэй. Вуліца падымалася ўгору. Мележ. Усе ўтраіх падняліся ўгору і прайшлі да Петрусёвага пакоя. Гартны. // Уверх, дыбам. Звер глуха рычыць,.. ягоная кароткая пярэстая шэрсць узнімаецца ўгору і ападае. Самуйлёнак.

•••

Ісці ўгору гл. ісці.

Лапкі ўгору гл. лапка.

Рукі ўгору! гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Леў ’драпежны звер, Felis leo’ (ТСБМ, Яруш., Кл.). Ст.-бел. левъ (XV ст.), укр. лев, рус. лев, ст.-рус. львъ (XI ст.), польск. lew, н.-луж. law, в.-луж. law, палаб. lʼåv, чэш. lev, славац. lev, славен. lèv, серб.-харв. ла̏в, макед. лав, балг. лъв, лъвът, лев, ст.-слав. львь. Прасл. lьvъ выводзіцца звычайна (Міклашыч, 179; Фасмер, 2, 471 і інш.) са ст.-в.-ням. lëwo ’леў’, якое з лац. leō, ст.-грэч. λέων. Ошцір (Зб. Развадоўскаму, 1, 295–313) ст.-грэч. крыніцу падае ў выглядзе λι̑ς (якое з *λíϜι‑ς), што з’яўляецца запазычаннем са ст.-сяміцк. lajiš ’леў’. Хутчэй за ўсё леў (львъ) прыйшло кніжным шляхам (пры вусным запазычанні было б лёў). Іншыя этымалагічныя версіі гл. таксама Слаўскі, 4, 182–184.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)