обма́заться

1. абма́зацца, мног. паабма́звацца;

2. (запачкаться) разг. абма́зацца, мног. паабма́звацца, запэ́цкацца, мног. пазапэ́цквацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і запрацавацца.

2. Запэцкацца, вымазацца чым‑н. — Каб і твой тата працаваў у кузні ды браўся за вуголле, таксама зарабіўся б у сажу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазама́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замазацца, заляпіцца — пра ўсё, многае. Шчыліны добра пазамазваліся.

2. Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Сукенкі пазамазваліся. Дзеці пазамазваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзіця замурзалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацягнуцца смугой, лёгкімі хмарамі. Неба замурзалася. / у безас. ужыв. — Падвечар, бывала, замурзаецца, — ну, думаеш сабе, — дождж нанач збярэцца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изма́заться разг.

1. (испачкаться) вы́мазацца, мног. павыма́звацца; запэ́цкацца;

2. (о краске и т. п.) зма́зацца, вы́мазацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скале́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Атрымаць цяжкае калецтва; знявечыць сябе. Кірэйка як скокнуў на дол, дык і скалечыўся. Марціновіч. У лепшым выпадку можна сарвацца і запэцкацца ў гразь, а то можна ўпасці ў яму.. і скалечыцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мул1, стол. мыл, лід. мула́, саліг. муле́ц ’іл, глей на дне возера, ракі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Яшк., Сл. ПЗБ, ЛАПП; слонім., гродз., пін., КЭС; стол., Бел. хр. дыял.; Сл. Брэс.), малар. ’незамярзаючае балота’ (Нар. лекс.), шчуч. ’балота’, жытк. ’ілістае месца’, стол. ’цякучы пясок пры капанні ямы’ (Яшк.), муль, муля́ка ’месца на балоце, дзе ўтвараецца цячэнне вады’ (палес., Талст.), му́ля ’твань, іл на дне ракі, сажалкі, возера’ (жабін., пруж., Сл. Брэс.; драг., Лучыц-Федарэц, З нар. сл.), ’гразь’ (бяроз., Шатал.; Выг. дыс.; пруж., Сл. ПЗБ). Укр. мул, на́мул, рус. мул, муль, польск. muł ’тс’, mulać ’валяць’, чэш. mula, славац. mul, славен. mȗlj, серб.-харв. му̑љму̑л). Прасл. mulъ. Роднаснымі да яго з’яўляюцца: літ. mauliótiзапэцкацца плачучы’, maumúltiзапэцкацца брудам, засмаркацца’, з іншай ступенню чаргавання mùltiзапэцкацца’, mùlinas ’чырвона-жоўты, гліністы, брудны’, лат. mula ’цёмна-брудны’, mólis ’гліна’, лат. mãls ’тс’, а таксама лац. mulleolus ’чырванаваты’, mulleus ’чырвоны, пурпурны’ (Буга, Rinkt, 1, 465–466; Брукнер, 348; Фрэнкель, 418; Фасмер, 3, 7; Махэк₂, 382; Мартынаў, Лекс. взаим., 168). Скок (2, 429) выводзіць прасл. mulъ з і.-е. *meu‑/*mou‑ ’вільготны’, якому ў балт. мовах адпавядае ўтварэнне з ‑ro‑, параўн. máuras ’раска’, ’брудны, запэцканы’.

Мул2 ’помесь кабылы і асла, Equus mulus’ (ТСБМ), ст.-бел. мулъ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. muł ’тс’, якое праз чэш. мову са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. mûl < лац. mūlus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 144; Брукнер, 348).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́качацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца. Выкачацца ў снег. // у чым. Пакачацца. Выкачацца ў траве. □ Неўзабаве ён [Этай] вярнуўся ўвесь заснежаны, нібы знарок выкачаўся ў гурбах. Бяганская.

3. Разм. Паправіцца, выжыць. Сяк-так ад хваробы выкачаўся [дзед]. Лынькоў. [Кастусь:] — Зноў я застаўся адзін, але не прапаў, выкачаўся сярод людзей. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы. Шкура добра вырабілася.

2. Разм. Запэцкацца. Вырабіцца ў сажу.

3. Разм. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. [Калатухін:] — Ну, ледзь вырабіўся! Амаль з пасткі! Амаль не схапілі за руку! Мележ. // Вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць. Брыль.

4. Напрацавацца, нарабіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́шиватьсяII несов.

1. заве́швацца;

заве́шиваться пере́дником, чтобы не испа́чкаться заве́швацца фартухо́м, каб не запэ́цкацца; см. заве́ситься;

2. страд. заве́швацца, запіна́цца; см. заве́шиватьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)