засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.

1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца. Брыль.

2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі. Шашкоў.

3. перан. Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.

4. перан. Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́гчы, злягу, зляжаш, зляжа; пр. злёг, злегла і злягла, злегла і злягло; зак.

1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель. Іван Пракопавіч злёг: цела як разбітае, агнём гарыць галава. Навуменка. — Злёг стары, — сумна паківаў галавой Іван Іванавіч. — Можа, прастудзіўся, а мо гады вінаваты... Даніленка. // Разм. Загінуць у баі. Тысячы галоў зляглі ў крывавай бучы. Колас. [Завішнюк] доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна, злёг у лясной зямлі... Пташнікаў.

2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны, травы і пад.). Жыта злягло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ссох, ‑ла; зак.

1. Высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава ссохла. □ Яблыні вунь як даглядае гаспадар і то возьмуць часам і ссохнуць. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Знудзіцца, стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад.; зачахнуць. Цяпер-то я [Андрэй] зразумеў, што Міша любіць Таню і любіць шчырэй, чым я. Хлопец зусім ссох па ёй. Чарнышэвіч.

3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы). [Сымон:] — Ты [Ганна] стамілася, галубка, Ссохлі губкі. Ты ў агні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скіпе́ць1 ‘ускіпець, адкіпець, сплысці пры кіпенні, зварыцца (пра малако)’ (Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв., Федар. 4; драг., Ск. нар. мовы; Юрч. Вытв.). Да кіпе́ць (гл.).

Скіпе́ць2 ‘згарэць яркім полымем’ (ТСБМ, Юрч. Вытв., Сл. ПЗБ), ‘разнервавацца, абурыцца’ (ТСБМ, Арх. Федар., Бяльк.), ‘зайсціся ад плачу’ (Бяльк., Юрч. Вытв.), ‘прапасці, згінуць’ (ТС), ‘раптоўна памерці, хутка скончыцца (пра жывёлу)’ (Сцяц. 2, Сцяшк. Сл.), скіпець на нажызагінуць ад нажа, ад нажавой раны, вакол якой спяклася кроў’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв., Нар. Гом., ТС). Да скіпець1; спецыфічнае значэнне ў выразе скіпець на нажы вядома ва ўкр. скипі́ти на ножы ‘тс’ і ўзнікла, паводле Ларына (История, 34), на базе пераносных значэнняў *kipěti (гл. кіпець), што перадаюць душэўны стан: ‘дайсці да шаленства, лютасці’, ‘так раз’юшыцца, што схапіцца за нажы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няво́ля, ‑і, ж.

1. Адсутнасць незалежнасць свабоды; падпарадкаванне. Путаў няволі не стала, — Скінуў працоўны народ. Сонца свабоды заззяла Краю лясоў і балот. А. Александровіч. Цяпер.. Пракоп з радасцю пайшоў бы ў няволю да Кіры, гатовы служыць і ахвяраваць сабою, не патрабуючы ўзамен нічога. Карпаў. // Палон, рабства. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Патрэба, неабходнасць. І так у клопаце, у рабоце, Ці то ў няволі, ці ў ахвоце Вясна мінецца, прыйдзе лета. Колас. Ахвота горш няволі. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́макнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вымак, ‑кла; зак.

1. Стаць вымаклым; змяніцца якасна ў выніку вымочвання ў вадзе. Іржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай. Пташнікаў.

2. Загінуць, прапасці ад празмернай вільгаці (пра пасевы). [Рыгорыха:] — А як жыта? [Загароўская:] — Так, нічога, а туды пад Ганчароўку ці не ўзышло ці вымакла. Гурскі.

3. Стаць зусім мокрым; прамокнуць. Вымакнуць па пояс. Вымакнуць да ніткі. □ Аднаго дня быў дождж і мы вымаклі на полі, прыбеглі да гаспадыні ў хату і распалілі грубку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да ляскаць.

2. каго і па чым. Нанесці ўдар рукой па твары, целе. Ступіўшы крок наперад, Лена раптам штосілы ляснула Віктара па шчацэ. Ваданосаў.

3. перан. Разм. Прапасці марна; загінуць, згінуць. [Рахункавод:] — Дарэмная праца — усё пойдзе ў кастрыцу.. Столькі дабра і працы ляснула! Столькі надзей! Васілевіч. Дарма немцы спраўлялі ўрачыстасць.. Чыгуначны мост .. зноў узляцеў у паветра. Ды так, што ляснуў цэлы эшалон з жывой сілай і ўзбраеннем. Сабаленка. — Скора [зімняя] дарога зусім лясне, калі мароз не падхопіцца, — зазначыў Андрэй. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрапада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсё, многае. Папрападалі рэчы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Цяпер, калі зірнуць на.. поле, дык яго і не пазнаць: папрападалі межы, а з імі і вузкія шнуры. Колас. [Ева:] — Гляджу, пагладчэлі мае цяляты,.. і лішаі папрападалі. Палтаран.

3. Загінуць, памерці — пра ўсіх, многіх. [Ткачук:] — Бачым, не пройдзем, папрападаем усе. Быкаў. — Шкода ж, папрападаюць малыя, — не здавалася, вяла гаворку пра сваё маці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыш ж. мышь;

ляту́чая м. — лету́чая мышь;

сядзе́ць як м. пад ве́нікам — сиде́ть затаи́в дыха́ние; сиде́ть ни жив ни мёртв;

загі́нуць як руда́я м. — пропа́сть ни за что;

надзьму́цца як м. на кру́пы — наду́ться как мышь на крупу́;

гара́ нарадзі́ла м.погов. гора́ родила́ мышь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нюх, ‑у, м.

1. Здольнасць да ўспрыняцця і адрознівання пахаў (адно з пяці знешніх пачуццяў). [Конь] хутка ўзяў нюхам дарогу і, весела пырхаючы, пайшоў роўна. Якімовіч. І верне пара аж у столь І смачным пахам нюх ласкоча. Крапіва.

2. перан. Чуццё, кемлівасць. Міхалка не адзін раз выбягаў на гэтую вуліцу і нюхам вясковага чалавека ўгадваў, што недалёка тут павінна быць поле. Колас. [Камбат:] — Старшына Шаплыкаў наогул мае схільнасць да розных пошукаў. У яго нюх — будзь здароў. Васілёнак.

•••

Ні за нюх (панюх) табакі — ні за што, дарэмна (загінуць, прапасці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)