Маладзе́ны (мн.) (уст.) ’хрэсьбіны’ (карм., гом., Мат. Гом.), маладзёныдругі дзень каляд’ (паўн.-усх., Шн.), рус. смал. молодёны ’абрад на другі дзень каляд: жанчыны з немаўлятамі прыходзяць з падарункамі да павітухі, якая прымала ў іх дзяцей, а яна іх частуе’. Утворана ад ⁺маладзень ’немаўля’. Параўн. рус. уладз. молодень ’тс’, а таксама польск. dzień młodziankówдругі дзень каляд’ — у знак памяці аб разні немаўлят, якая была праведзена паводле загаду Ірада 28 студзеня’, młodzian ’юнак, малады чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасо́рціца, ‑ы, ж.

Спец. Перавод тавараў з аднаго сорту ў другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́ншы, -ая, -ае.

1. Другі, які адрозніваецца ад каго-н., чаго-н.

Іншыя парадкі.

Іншая думка.

2. Які-небудзь, некаторы.

Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

Іншы раз — часам.

Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць на другое месца.

П. лямпу на другі стол.

П. словы ў сказе.

2. што. Зрабіць нанава (хату, печ і пад.), перарабіць.

|| незак. перастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перастано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Памнажаць адзін лік на другі.

М. пяць на два.

2. каго-што. Павялічваць у колькасці.

М. багацце краіны.

|| зак. памно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

|| наз. мно́жанне, -я, н. (да 1 знач.) і памнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Рытмічна гайдаць, калыхаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.

Г. дзіця.

2. 3 захапленнем падкідаць каго-н. на руках.

|| аднакр. гушкану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. гу́шканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́я, -і, мн. -і, дзей, ж.

1. Дзейнасць, справа.

Там добрая д., дзе адзін арэ, а другі сее (з нар.).

2. Падзея, пра якую ідзе гаворка.

Д. адбываецца ў часы вайны.

3. Закончаная частка драматычнага твора або тэатральнай пастаноўкі.

Камедыя ў трох дзеях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; незак., што.

Бязладна навальваць адзін прадмет на другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаве́рац, ‑рца, м.

Чалавек той жа веры, што і другі або другія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памянша́емае, ‑ага, н.

У матэматыцы — назва ліку, ад якога адымаюць другі лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)