тума́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Згушчэнне дробных кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, якое робіць паветра непразрыстым.

Над лугам слаўся густы т.

2. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад.

Махорачны т.

3. перан. Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет.

Т. у галаве.

|| прым. тума́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяка́нне, ‑я, н.

Спец.

1. Шчыльнае злучэнне асобных часцінак цвёрдага рэчыва пры высокай тэмпературы. Спяканне тарфяных пластоў.

2. Працэс атрымання цвёрдых і порыстых кавалкаў з дробных, парашкападобных або пылападобных матэрыялаў; агламерацыя. Спяканне баксітаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпло́д ’нашчадак, атожылак’ (Нас.), вы́плад ’тс’ (Гарэц.), выпло́д ’парода, племя’ (Бяльк.), вы́плад ’вынішчэнне, вывядзенне (асабліва дробных жывёлін і насякомых)’ (КЭС). Чэш. výplod ’дзеянне па дзеяслову vyploditi’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да выпладзіць (гл. пладзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальём ’шарашом, молем’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. маль, ма́лем ’тс’. Параўн. мальё ’расколатыя плахі (дубовыя) для дробных работ’. Утворана ад маль (< прасл. malь < malъ). Да малы́ (гл.). Параўн. таксама моль2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыскры́нак ’скрыначка ў куфры на бакавой сценцы для захоўвання дробных рэчаў’; ’бакавая скрынка ў стале’ (Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Растарг., Інстр. 1, ТСБМ, Жд., Сл. ПЗБ), прыскры́нок, прыскры́нэк, прыскры́нёк, прыскры́ня, прыскрэ́нак ’баковачка ў куфры’ (ТС, Сл. Брэс.; драг., Жыв. НС), пры́скранек ’тс’ (Ян.), прыскры́нек ’невялічкі засек у куфры’ (Янк. 2), прыскры́нык ’скрыначка ў сярэдзіне сундука для дробных рэчаў’ (Бяльк.), прыскры́нак ’адгародка ў скрыні, куды складваюць мяхі’ (Жд.). Прэфіксальна-суфіксальны дэрыват ад скры́ня (гл.), параўн. рус. прискри́нок, укр. прискри́нок ’тс’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здрабне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які здрабнеў; дробны, схуднелы, нязначны. Здрабнелы твар. Здрабнелая жывёла. □ Мастак адказвае за кожнае слова, за кожную коску, ён павінен помніць, што літаратура не церпіць дробных тэм, здрабнелых пачуццяў, бяздумнага апісальніцтва. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмызня́к, ‑у, м.

Кусты, зараснікі дробных маладых дрэўцаў. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі. Якімовіч. Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людскія надзеі, як сведка таго, што было. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ймічка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Наёмная работніка, служанка; парабчанка. З сямі гадоў аддалі .. [Антолю] у наймічкі да дробных паноў-фальваркоўцаў. Якімовіч. Па багатым хутары ў далёкага дзядзькі .. [жанчына] была як за наймічку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плывуне́ц, ‑нца і ‑нцу, м.

1. ‑нца. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.

2. ‑нцу. Водная расліна з шарыкападобнымі пухіркамі на лісцях, якія служаць для вылоўлівання і пераварвання дробных жывёлін планктону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крап, ‑у, м.

1. Дробныя плямкі другога колеру на чым‑н.; крапіны. Белы мармур з чорным крапам.

2. Расфарбоўка ў выглядзе дробных капель (на рубашцы ігральнай карты, абрэзе кнігі і пад.). Кніга з чырвоным крапам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)