бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага. Жычка. Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу. Чорны. // Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера? Гамолка. На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал. Новікаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкі ’пра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
інфарма́тар, ‑а, м.
1. Той, хто інфармуе, паведамляе пра што‑н. — Як жа мне ўзяць на сябе.. ролю даносчыка, ролю шпіка? — У вас вельмі адсталыя, аднак, уяўленні. Не шпік і не даносчык, а звычайны інфарматар. Лынькоў.
2. Тое, што і інфармант. Машынскі адкрыў у асобе Пяткевіча надзвычай добрага інфарматара і ад яго запісаў многа этнаграфічных матэрыялаў. Саламевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
непрыя́зны, ‑ая, ‑ае.
Які недружалюбна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нічога добрага для настаўніка не было і ў другой, і ў трэцяй, і ў наступных кучках карт. То замешваўся нейкі злы і хітры мужчына, то непрыязная жанчына, то сумная дарога. Колас. // Які выражае або праяўляе непрыязнасць, недружалюбнасць. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
папра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; зак., што.
1. Спрасці ўсё, многае. [Жанкі:] — А што тая Сымоніха з ільном зробіць! Калі яна яго папрадзе? Чарнышэвіч.
2. чаго і без дап. Прасці некаторы час. Бабка Наста ўздыхнула. — Чаму ж, можна і папрасці. Колас. [Настасся:] — Ой, Андрэй! Хоць бы лёну добрага папрасці... У нас жа такі малы, такі кароценькі, а слабы-слабы... Чарнышэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́біцца, -б’юся, -б’ешся, -б’ецца; зак.
1. з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.
В. з натоўпу.
В. з галечы.
В. з даўгоў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.
Агонь выбіўся з-пад страхі.
Валасы выбіліся з-пад хусткі.
3. Разбіцца (пра шкло акна).
Выбілася шыба.
◊
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.
Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.
Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.
|| незак. выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
здра́вие уст. здаро́ўе ср.;
◊
во здра́вие на здаро́ўе;
здра́вия жела́ю (жела́ем)! до́брага здаро́ўя;
нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й пача́ць за здаро́ўе, а ско́нчыць за памі́н душы́.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пя́ценка — памянш.-ласк. форма ад пя́тніца (гл.): пяценка святая (Нас.), ’багіня жыцця і смерці’, параўн.: “Пяценка–Пятніца была багіняй добрага… Устаноўшчыкі хрысціянства шмат уступілі на карысць Пяценцы. Яны падмянілі яе святой велікамучаніцай Параскай. Нібы Параска — гэта тая самая Пяценка” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах. Беласток, 1995, 167–168). Няясна, магчыма узыходзіць да ст.-слав. пѧтака ’імя каляндарнай святой’, што лічыцца калькай с.-грэч. παρασκενή, параўн. балг. Света Петка ’тс’, рус. Святая Параскева Пятница і пад. Магчыма, атаясамліванне паганскай багіні Мокашы з названай святой (ABSl, 22, 19; Успенскі, Филолог. разыскания в области слав. древностей. М., 1982, 136; Страхаў, Этимология–1997–1999, 160–162).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пажада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Выказаць або займець якое‑н. жаданне; захацець. [Манг] быў вольны, ён мог адлучацца, калі захоча, ехаць, куды пажадае! Маўр. [Міхась:] — Чалавек можа дабіцца вельмі многага. Варта яму толькі моцна пажадаць... Краўчанка.
2. чаго, каму і без дап. Выказаць пажаданне. [Стары] урачыста пажадаў сыну з нявесткай добрага здароўя. Брыль. На развітанне жанчына ад душы пажадала: — Спакойнай ночы! Гурскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)